Нацыянальны ўніверсітэт Сан-Маркас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны універсітэт Сан-Маркас ((ісп.: Universidad Nacional Mayor de San Marcos, UNMSM) — дзяржаўны ўніверсітэт у горадзе Ліма, Перу, найстарэйшы ва ўсёй Амерыцы[4]. Заснаваны 12 мая 1551 года дэкрэтам іспанскага караля Карласа I на базе манастырскай школы Дамініканскага ордэна, якая насіла імя св. Марка.
Сталічны універсітэт Лімы лічыцца самай прэстыжнай і паважанай вышэйшай навучальнай установай у Перу і з'яўляецца вядучым навукова-даследчым цэнтрам краіны. Ва ўніверсітэце вучыліся многія ўплывовыя перуанскія і лацінаамерыканскія мысляры, навукоўцы, палітыкі і пісьменнікі. Гістарычна ўніверсітэт таксама атрымаў вядомасць як цэнтр студэнцкай актыўнасці.
Ва ўніверсітэце функцыянуюць 20 факультэтаў і 58 кафедраў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку студэнтаў і аспірантаў. Большасць факультэтаў і даследчых інстытутаў размешчаны ва ўніверсітэцкім гарадку - вялікім кампусе на заходняй ўскраіне Лімы. Ва ўніверсітэце вучацца каля 40 тыс. студэнтаў і 4 тыс. аспірантаў.
Пры ўніверсітэце дзейнічаюць шэраг дзяржаўных устаноў (такіх, як «Культурны цэнтр Сан-Маркас» і «Музей натуральнай гісторыі»), а таксама (з 1924) футбольны клуб «Універсітарыа».
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Сэсар Вальеха, перуанскі паэт
- Марыа Варгас Льёса, перуана-іспанскі пісьменнік
Зноскі
- Revista universitaria "San Marcos al Día" nº 165: "457º Aniversario de la UNMSM", artículo La Decana de América celebra 457 años de fundación, pág. 5.
- Directory of Open Access Journals — 2003.
- «Foundation of the University of Lima». National University of San Marcos. Accessed August 22, 2009.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads