Начаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
На́чаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Нача.
Утвораны 17 лістапада 1959 года як Рачканскі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ляхавіцкага і Перахрэсцеўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Рачканы, тады ж у адміністрацыйнае падпарадкаванне Ляхавіцкага гарсавета перададзена вёска Вялікая Лотва[1]. 7 лютага 1972 года скасаваны вёскі Буракоўцы, Горка, Паўлюкоўшчына і Свянцецкія[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рачканскага сельсавета 10 населеных пунктаў[3]. 5 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Перахрэсце[4]. 4 чэрвеня 1979 года сельсавет перайменаваны ў Начаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Нача.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1876 чалавек[5], з іх 82,2 % — беларусы, 13,3 % — палякі, 3,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1429 чалавек[7].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads