Наўгародская школа іканапісу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Наўгародская школа іканапісу
Remove ads

Наўгаро́дская шко́ла і́канапісу — адна з найбольш значных школ старажытнарускага мастацтва, якая склалася ў 12—15 ст. ў Ноўгарадзе і яго ўладаннях.

Thumb
Спас Нерукатворны. Наўгародская школа. Каля 1100 года.
Thumb
Усцюжскае Дабравешчанне. XII ст.

Гісторыя

У жывапісе 12 ст. разам з арыентацыяй на мастацтва Візантыі і Кіева (фрэскі Сафійскага і Мікола-Дварышчанскагаberu сабораў, абразы) сфарміраваўся самабытны стыль з энергічнай манерай пісьма, экспрэсіўнай трактоўкай іканаграфічных тыпаў, лаканічнасцю вобразаў, арнаменталізацыяй мастацкай формы (размалёўкі цэркваў Георгіеўскайberu ў Старой Ладазе, каля 1167; Дабравешчанскай у Аркажахberu, 1189; Спаса на Нярэдзіцы, 1199, і інш.).

У абразах пераважаў іканаграфічны тып выявы святога, які нерухома стаіць з буйнымі рысамі твару і шырока расплюшчанымі вачамі: «Св. Георгій», «Анёл Залатыя валасы», «Усцюжскае дабравешчанне», двухбаковы абраз з выявамі Спаса Нерукатворнага і Пакланення крыжу.

Абразы 13 — пачатку 14 ст. вызначаюцца абагульненасцю малюнка, яркім халодным каларытам з перавагай чырвона-кінаварных, белых, вохрыстых і зялёна-аліўкавых фарбаў, унутранай напружанасцю, сувяззю з традыцыямі народнага мастацтва: «Яван[1], Георгій і Уласій», «Мікола Ліпенскі» (1294, Алекса Пятроў) і інш.

Манументальны жывапіс 14—15 ст. больш разнастайны. Адухоўленай патэтыкай вобразаў, імклівасцю рухаў, свабоднай і смелай тэхнікай пісьма вызначаюцца фрэскі цэркваў Спаса на Ільіне вуліцыberu (1378, Феафан Грэк), Фёдара Страцілата на Ручаіberu (1370—80-я г.). Лінейна-графічныя, блізкія да іканапісу прыёмы, статычнасць кампазіцыі ўласцівы размалёўкам цэркваў Спаса на Кавалёвеberu (1380) і Раства на могілкахberu (1380—90-я г.).

У абразах канца 14—15 ст., якія захоўвалі экспрэсіўнасць пісьма, лаканічную выразнасць сілуэтаў і самабытнасць каларыту ў выявах мясцовых святых, адлюстраваліся традыцыйныя народныя ўяўленні і вераванні, падзеі гісторыі Ноўгарада («Ілья», «Уласій», «Анастасія», «Фрол і Лаўр», «Бітва наўгародцаў з суздальцамі» і інш.).

Высокім узроўнем майстэрства вызначаліся мініяцюры, для якіх характэрны буйны малюнак і дэкаратыўная яркасць каларыту.

Пасля ўключэння Ноўгарада ў склад Рускай цэнтралізаванай дзяржавы (1478) яго мастацтва развівалася ў агульным рэчышчы старажытна-рускай культуры.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Іаан Лесвічнік, на іконе падпісаны як „Еванъ“.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads