На экранах

беларускі часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«На экра́нах» — беларускі часопіс.[1]

Хуткія факты «На экранах (Беларусі)», Арыгінальная назва ...
Remove ads

Апісанне

Выпускаецца дзяржаўным прадпрыемствам «Выдавецтва „Беларускі Дом друку“».

Заснаваны ў жніўні 1957 года. За мінулыя гады некалькі разоў змянілася назва выдавецтва і выданні, але нязменным заставаўся тэматычны кірунак часопіса: арыентаванне на прапаганду і папулярызацыю кінематографа. Часопіс асвятляе айчыннае і замежнае кіно, папулярнае, элітарнае, класіку і прэм’еры, конкурсы і фестывалі.

Стаяў ля вытокаў стварэння Мінскага МКФ «Лістапад». Мае пастаянную акрэдытацыю на найбольш прыкметных кінафорумах постсавецкай прасторы, а таксама на МКФ класа «А» (Венецыя і Берлін). Абавязковы прыярытэт выдання — беларускае кіно.

Змест часопіса спалучае кіназнаўчыя і папулярныя жанры, фотаматэрыялы, эксклюзіўныя інтэрв’ю з персонамі са свету кіно, выступленні як метраў, так і студэнтаў-кінематаграфістаў.

Як інфармацыйны партнёр Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» стварае сумесныя акцыі часопіса, кінастудыі і Беларускага саюза кінематаграфістаў: спецыяльныя нумары, прысвечаныя прэм’ерам кінастудыі, майстрам нацыянальнага кінематографа і тэматычныя кінакаляндары.

Remove ads

Рэдкалегія

  • Народны артыст Беларусі, кінарэжысёр А. В. Яфрэмаў
  • музыказнаўца, кіназнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства А. А. Карпілава
  • кіназнаўца, кінакрытык, доктар мастацтвазнаўства А. В. Красінскі
  • генеральны дырэктар Выдавецтва «Беларускі Дом друку» Р. С. Алейнік
  • тэатразнаўца, доктар філалагічных навук Т. Д. Арлова
  • кіназнаўца, кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры літаратурнай крытыкі інстытута журналістыкі БДУ Л. П. Саянкова
  • кіназнаўца, галоўны рэдактар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» А. В. Сідарэнка
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads