Царква іконы Маці Божай Бялыніцкай (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква іконы Маці Божай Бялыніцкай (Магілёў)
Remove ads

Царква іконы Маці Божай Бялыніцкай — грэка-каталіцкі храм на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі ў Магілёве. Пабудавана як капліца ў пачатку XX ст. з цэглы[1]. У наш час перададзена грэка-каталіцкай абшчыне, асвячона 15 жніўня 1996 года[2]. Помнік архітэктуры неаготыкі[1].

Хуткія факты Царква іконы Маці Божай Бялыніцкай, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Галоўны фасад
Thumb
Бакавы фасад

Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад пакатым 2-схільным дахам. Фасад завершаны 2-гранным шчытом, вылучаны па цэнтры стральчатым уваходным парталам, фланкіраваным гранёнымі пілонамі з пінакляні. Бакавыя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі з рэльефнымі крыжамі. Будынак апяразаны карнізам з сухарыкамі[1].

Зноскі

  1. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. ISBN 978-985-11-0395-5.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads