Неалагізм
новае слова або выраз, а таксама новае значэнне старога слова. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Неалагізмы (стар.-грэч.: νέος — «новы», і λόγος — «слова») — гэта словы або выразы, якія з’яўляюцца ў мове ў выніку яе пастаяннага развіцця для абазначэння новых прадметаў, паняццяў, з’яў ці для замены старых. З цягам часу неалагізмы ўваходзяць у актыўны ўжытак, пасля чаго могуць перастаць успрымацца як новыя або ўвогуле перайсці ў шэраг гістарызмаў[1][2].
Асаблівасці
Можна выдзеліць шэраг асаблівасцяў, якія маюць неалагізмы:
З’яўляюцца пастаянна[3].
Абазначаюць важныя з’явы, паняцці або прадметы[3].
Пераважна з’яўляюцца назоўнікамі, радзей — прыметнікамі і дзеясловамі. Ніколі — займеннікамі, лічэбнікамі або службовымі словамі[1].
Іхняе распаўсюджанне і замацаванне ў мове залежыць ад словаўтваральнай мадэлі, мілагучнасці, плёну ад карыстання[3].
Неалагізмы апошняга часу часцей з’яўляюцца ў амерыканскім варыянце англійскай мовы, адкуль прыходзяць у іншыя, напрыклад: роўмінг, драйв, эксклюзіў, кастынг, спам, інтэрфейс[3].
Неалагізмы ўзнікаюць дзякуючы:
Развіццю тэхналогій: мадэм, фоташоп, вебкамера;
З’яўленню новых відаў дзейнасці: хакер, менеджар;
Модзе на новыя духоўныя практыкі: фэн-шуй, экстрасэнс)[4].
Remove ads
Класіфікацыя неалагізмаў
Неалагізмы падзяляюць на дзве вялікія групы[1]:
Лексічныя — назвы новых прадметаў, з’яў і паняццяў. Напрыклад, брокер, дэпалітызацыя, дэпартызацыя, раздзяржаўленне, спонсар, экстрасэнс[3].
Семантычныя — новыя значэнні вядомых прадметаў, з’яў і паняццяў. Такія неалагізмы абнаўляюць старыя значэнні слоў, якія ўжо былі ў пэўнай мове. Напрыклад: раскруціць — зрабіць папулярным або вядомым; мыш — не толькі жывёла, але і тэхнічнае прыстасаванне для камп’ютара; форум — месца размоў у інтэрнэце, а не толькі з'ява ў Старажытнай Грэцыі[3].
Да асобнай групы адносяцца аўтарскія, індывідуальна-стылістычныя, або аказіянальныя — іх у пэўным кантэксце ствараюць пісьменнікі або іншыя публічныя асобы[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads