Небраскаўскі ўніверсітэт у Лінкальне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Небраскаўскі ўніверсітэт у Лінкальнеmap
Remove ads

Небраскаўскі ўніверсітэт у Лінкальне (англ.: University of Nebraska–Lincoln) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лінкальн у штаце Небраска, ЗША.

Хуткія факты Небраскаўскі ўніверсітэт у Лінкальне, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Створаная ў 1869 годзе заканадаўчым сходам штата, вучэльня была вядомая як Небраскаўскі ўніверсітэт да 1968 года, калі яна паглынула Омахскі ўніверсітэт, каб сфармаваць ўніверсітэцкую сістэму штата. Гэта старэйшы ўніверсітэт штата і флагманская ўстанова аднайменнай універсітэцкай сістэмы. Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША ўніверсітэт выдаткаваў 320 мільёнаў долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2020 годзе. Ён лічыцца доктарскім універсітэтам з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У трох кампусах («гарадскі», «усходні» і «інавацыйны») налічваеццца больш за 100 вучэбных будынкаў і навукова-даследчых устаноў.

Remove ads

Структура

  • Каледж сельскагаспадарчых навук і прыродных рэсурсаў
  • Каледж архітэктуры
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі і гуманітарных навук
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж выяўленчага і выканальніцкага мастацтва
  • Каледж журналістыкі і масавых камунікацый
  • Каледж права

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads