Неграмадзяне (Эстонія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Неграмадзяне (Эстонія)
Remove ads

Неграмадзяне Эстоніі (эст. mittekodanikud) — асобы, якія не маюць грамадзянства і пражываюць на тэрыторыі Эстоніі. Статус гэтых людзей рэгулюецца «Законам аб іншаземцах» Эстонскай Рэспублікі ад 1993 года[1]. Большасць неграмадзян — гэта былыя жыхары СССР, якія пражывалі на тэрыторыі Эстоніі і не атрымалі яе грамадзянства пасля распаду.

Thumb
Пашпарт іншаземца Эстоніі.
Thumb
Пікет перад прэзідэнцкім палацам у Кадрыёргу ў абарону неграмадзян.

У цяперашні час большасць першапачатковых неграмадзян сталі грамадзянамі Эстоніі[2], частка атрымала грамадзянства іншых краін, астатнія з’яўляюцца апатрыдамі, афіцыйнае эстонскае найменне — «асобы з нявызначаным грамадзянствам» (эст. Määratlemata kodakondsusega isik)[3]. На 1 студзеня 2017 года колькасць апатрыдаў складала 79,438 чалавек (каля 6 % насельніцтва)[4].

Remove ads

Дэмаграфія

Колькасць неграмадзян у Эстоніі пастаянна скарачаецца. З моманту выхаду Эстоніі са складу СССР у 1991 годзе працэс натуралізацыі прайшлі больш за 158 тыс. У 1992 годзе грамадзянства Эстоніі не мелі 32 % жыхароў краіны, у 1999 годзе 26 %, у 2000 годзе — 20 %. Станам на 1 лютага 2011 г. 8,7 % жыхароў у Эстоніі былі грамадзянамі іншых дзяржаў[5] і 7,1 % — асобамі з нявызначаным грамадзянствам; у краіне на гэты момант пражывала 97 080 чалавек з нявызначаным грамадзянствам і 118 212 грамадзян іншых краін. Да 1 верасня 2012 года ў даных Рэгістра народанасельніцтва МУС Эстоніі колькасць рэзідэнтаў з нявызначаным грамадзянствам складала 92 351 чалавек (6.8 % насельніцтва); 120 989 чалавек былі грамадзянамі іншых дзяржаў. Большасць асоб без грамадзянства нарадзіліся ў Эстонскай ССР[6].

Remove ads

Права

На неграмадзян Эстоніі распаўсюджваюцца шматлікія абмежаванні на прафесію, на набыццё нерухомасці і шэраг іншых.

Для неграмадзян, за выключэннем грамадзян краін ЕС, дзейнічаюць абмежаванні на прафесію. Яны не маюць права займаць пасады ў дзяржаўных установах і мясцовага самакіравання (арт. 14 і 15 Закона аб публічнай службе ад 25 студзеня 1995)[7].

Неграмадзяне, якія пражываюць у Эстоніі на падставе часовага віду на жыхарства, абавязаны рэгістравацца ў выпадку выезду з ЭР на тэрмін звыш 183 дзён, у выпадку нерэгістрацыі іх від на жыхарства анулюецца[8].

Неграмадзяне абмежаваныя ў праве на свабоднае перамяшчэнне ў выніку таго, што пашпарт замежніка не прызнаецца некаторымі дзяржавамі (Ліван, Мадагаскар, Марока, ААЭ, Перу, Чылі, ПАР і інш.)[7].

Remove ads

Перспектывы інстытуту неграмадзянства

З 1 студзеня 2016 года згодна папраўцы да закону аб грамадзянстве, дзеці асоб з нявызначаным грамадзянствам, якія нарадзіліся ў Эстоніі, будуць атрымліваць эстонскае грамадзянства з моманту нараджэння ў парадку натуралізацыі. У бацькоў ёсць права на адмову ад эстонскага грамадзянства. Пры гэтым усе дзеці да 15 гадоў з нявызначаным грамадзянствам, якіх на канец 2015 года было 716 чалавек, таксама атрымліваюць эстонскае грамадзянства ў тым жа парадку[9].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads