Нерэіда (спадарожнік Нептуна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нерэі́да (стар.-грэч.: Νηρεΐς) — спадарожнік Нептуна, адкрыты 1 мая 1949 года Джэрардам Койперам. Спадарожнік названы ў гонар нерэід — марскіх німф з грэчаскай міфалогіі. Дыяметр Нерэіды 340 км, гэта трэці па велічыні спадарожнік Нептуна. Яе арбіта мае адзін з самых вялікіх эксцэнтрысітэтаў сярод спадарожнікаў Сонечнай сістэмы (0,75), яе адлегласць да Нептуна вагаецца ад 1,4 млн км да 9,6 млн км (у сярэднім 5,5 млн кіламетраў). Высокі эксцэнтрысітэт арбіты гаворыць пра тое, што спадарожнік, магчыма, з'яўляецца астэроідам, захопленым Нептунам, ці аб'ектам пояса Койпера. Доўгі час Нерэіда лічылася самым аддаленым спадарожнікам Нептуна.

У 1989 годзе міма Нептуна на адлегласці 4,7 млн км пралятаў зонд Вояджэр-2. На такой вялікай адлегласці атрымаць падрабязныя здымкі Нерэіды не атрымалася. Нерэіда застаецца адным з самых малавывучаных спадарожнікаў Нептуна.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads