Ноа Уайлі

амерыканскі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Ноа Уайлі
Remove ads

Ноа Уайлі (англ.: Noah Wyle, нар. 4 чэрвеня 1971, Галівуд, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі акцёр, найбольш вядомы па ролях доктара Джона Картэра ў тэлесерыяле «Хуткая дапамога» (1994—2009), Тома Мэйсана ў тэлесерыяле «Нябёсы зрынутыя» (2011—2015), Стыва Джобса ў дакументальнай драме «Піраты Сіліконавай даліны» (1999) і Фліна Карсена ў серыі фільмаў «Бібліятэкар».

Дэбютаваў у кінематографе ў 1991 годзе ў фільме Пола Бартэла «Несумленныя сэрцы». У 1992 годзе ён атрымаў ролю ў фільме «Некалькі добрых хлопцаў», а ў 1993 годзе зняўся ў ролі лідюра гітлерюгенда ў фільме «Дзеці свінга».

Шырокую вядомасць Уайлі прынесла роля маладога студэнта-медыка, а пасля доктара, Джона Картэра ў серыяле «Хуткая дапамога», у якім ён іграў на працягу адзінаццаці сезонаў. У 1997 годзе ён зняўся ў незалежным фільме «Цені мінулага», у якім яго партнёрамі сталі Рой Шайдэр і Джуліяна Мур.

У 2004 годзе Уайлі атрымаў галоўную ролю Флін Карсен ў першым фільме трылогіі «Бібліятэкар». Затым ён паўтарыў гэтую ролю ў фільмах «Бібліятэкар 2: Вяртанне ў Копі Цара Саламона» і «Бібліятэкар 3: Праклён іудавай чары», а таксама серыяле «Бібліятэкары».

У 2011—2015 гадах Уайлі выконваў галоўную ролю ў серыяле «Нябёсы зрынутыя», а ў 2019 годзе зняўся ў серыяле «Чырвоная лінія».

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads