Новабарсуцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Новабарсу́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Новы Барсук.

Хуткія факты Новабарсуцкі сельсавет, Краіна ...

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Новабарсукоўскі сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Смагарынскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Калініна[1]. 26 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана частка скасаванага Маладушскага сельсавета (вёскі Лясное, Маладуша, Сяргееўка)[2]. 12 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вышамірскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 706 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: вёскі Лясное, Маладуша, Новы Барсук, Стары Барсук, Сяргееўка і пасёлак Зара Свабоды.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads