Новапакроўск

былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Новапакроўск[1] (руск.: Новый Покровск[2]) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Ў складзе Судкоўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

За 27 км на захад ад раённага цэнтра Хойнікі і чыгуначнай станцыі ў гэтым горадзе, размешчанай на ветцы ВасілевічыХойнікі, якая адыходзіць ад лініі БрэстГомель, за 130 км ад Гомеля.

Знаходзіцца на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Бліжэйшыя населеныя пункты Кажушкі, Ламачы, Тульгавічы і інш.

Транспартная сістэма

Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтадарозе ЛамачыХойнікі.

У вёсцы няма жылых дамоў (2004). Планіроўка складаецца з кароткай вуліцы, з арыентацыяй з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. На поўначы паўкальцавая забудова. Дамы стаяць рэдка, драўляныя, сядзібнага тыпу.

Экалогія і прырода

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (29 сем'яў) пераселены ў месцы, не забруджаныя радыяцыяй.

Гісторыя

Thumb
Карта, выдадзеная ў 1924—1926 гадах.

Вёска заснавана ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Самая актыўная забудова вялася ў 1920-я гады. У 1930 годзе ў вёсцы працавала кузня, арганізаваны калгас імя Р. Л. Пятроўскага.

У складзе Кажушкаўскага сельсавета Юравіцкага раёна, з 1931 года Хойніцкага раёна Рэчыцкага, з 1927 года Мазырскага (да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 да 20 лютага 1938 года) акруга, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. З 8 студзеня 1987 года ў складзе Тульгавіцкага сельсавета[3].

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы было 35 дамоў, пражывала 122 чалавек[4].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі 15 жыхароў вёскі. У маі 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску, разбурана 35 дамоў[5].

У 1959 годзе вёска знаходзілася ў складзе калгаса імя «XXII з'езда КПСС» з цэнтрам у вёсцы Кажушкі.

Да 31 снежня 2009 года ў Дворышчанскім сельсавеце, затым перайменаваны ў Судкоўскі[6].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1940 год — 35 дамоў, 122 жыхароў[4]
  • 1959 год — 176 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1980-е — жыхары вёскі (29 сем'яў) пераселены.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads