Новая плошча (Масква)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новая плошча — адна з цэнтральных плошчаў Масквы з Кітай-горадзе, магістраль паміж Лубянскай і Старой плошчамі.
Remove ads
Гісторыя
Утварылася ў XVI стагоддзі з унутранага боку сцяны Кітай-горада і фактычна была вуліцай, што мела толькі аднабаковую забудову. У 1820-х гадах за плошчай зацвердзілася назва Новая, а яе працяг (ад плошчы Ільінскія Вароты да плошчы Варварскія Вароты) стала звацца Старай плошчай. У 1870—1890-х гадах сучасная Новая плошча звалася Старой, а тая — Новай. У пачатку XX стагоддзя плошчам вярнулі выточныя назвы, што выкарыстоўваюцца і дагэтуль. Паводле сшыткаў Канторы гарадскога будаўніцтва, у 1822 г. пад кіраўніцтвам архітэктара С. П. Абітаева разабрана і зноў пабудавана царква Іаана Багаслова Пад Вязам (Новая пл. 12).
Remove ads
Апісанне
Новая плошча фактычна з'яўляецца буйнай 9-10-палоснай магістраллю ў цэнтры Масквы з аднабаковым рухам. Пачынаецца ад Лубянскай плошчы, праходзіць на паўднёвы ўсход, справа да яе прылягае Малы Чаркаскі завулак, злева — Політэхнічны праезд, потым праходзіць уздоўж будынка Політэхнічнага музея да плошчы Ільінскія Вароты і вуліцы Ільінка, за якімі пераходзіць у Старую плошчу.
Транспарт
У пачатку плошчы размешчаныя выхады станцыі метро «Лубянка», а пад канец — станцыі метро «Кітай-горад».
Спасылкі
- Официальный сайт управы Тверского района Архівавана 16 снежня 2018.
- Общемосковский классификатор улиц Москвы ОМК УМ
- Новая площадь: учреждения и организации. Архівавана 16 красавіка 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads