Старая плошча (Масква)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старая плошча — пешаходная вуліца ва ўсходняй частцы Кітай-горада ў Маскве. Праходзіць ад плошчы Ільінскія Вароты да плошчы Варварскія Вароты. Сфармавалася пад канец XVIII стагоддзя як праезд уздоўж крапасной сцены. Сучасны від склаўся ў 1900-x гадах, калі былі перабудаваны прылеглыя да плошчы кварталы Кітай-горада. У 1930-х была знесена сцяна, што адлучала Старую плошчу ад Кітайгародскага (Кітайскага) праезду[1].
Назва Старая плошча ў гутарковай гаворцы асацыявалася з вышэйшым кіраўніцтвам, таму што ў савецкі перыяд у доме № 4 па Старай плошчы знаходзіўся Цэнтральны камітэт КПСС. Па стане на 2018 год гэты будынак займае Адміністрацыя прэзідэнта[1].
Назва Старая плошча характэрна тым, што ўтрымлівае дзве тапаграфічныя памылкі і не адпавядае рэчаіснасці. Першае, Старая плошча насамрэч з'яўляецца вуліцай, а другое, гістарычна яна з'явілася пазней Новай плошчы[2].
Remove ads
Гісторыя
У XIV—XV стагоддзях на месцы сучаснай Старой плошчы рос лес, што бараніў Крэмль ад нападаў з усходу. Пасля стварэння крапасной сцяны для абароны ад Крымска-нагайскіх набегаў у 1530-х гадах тэрыторыі будучых Старой і Новай плошчаў сталі часткай Кітай-горада[3].
У 1783 годзе на месца плошчаў быў перанесены таўкучы рынак, які раней знаходзіўся на Манежнай плошчы. Для яго пад аркамі Кітайгародскай сцяны былі ўсталяваны больш за дзвесце драўляных крам, а праз тры гады дадаткова збудавалі яшчэ 74 каменных. Па традыцыі XVIII стагоддзя зваць плошчай кожнае гандлёвае месца з крамамі, новая тэрыторыя атрымала назву Новай плошчы — у супрацьстаўленне старой Краснай плошчы[3].
У час пажару 1812 года згарэлі ўсе драўляныя пабудовы, у тым ліку гандлёвыя крамы. Дзякуючы гэтаму з'явілася магчымасць пашырыць праходы ўздоўж сцяны. Тым часам праезд ад Варварскіх да Ільінскіх варот стаў звацца Старай плошчай, а ад Ільінскіх да Уладзімірскіх — Новай. Будаванне ішло толькі па цотным боку вуліцы, бо з процілеглага боку знаходзілася Кітайгародская сцяна[1].
У 1870-х гадах гэтыя плошчы сталі зваць наадварот: Старую — Новай, а Новую — Старой.
У 1899 годзе блышыны рынак, перанесены на Старую плошчу з Манежнай больш за стагоддзе назад, пераехаў у слабаду Садоўнікі за Вялікі Вусцьінскі мост. Крамы і гандлёвыя ўстановы былі зачынены і ў будынках засталіся толькі склады і канторы[2].
У пачатку XX стагоддзя на Старай плошчы былі пабудаваны два вялікія гандлёвыя дамы і адна гасцініца. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі гэтыя будынкі занялі савецкія партыйныя арганізацыі[3]. У 1934 годзе сцяна Кітай-гарады была знесена, Старую плошчу злучылі з Кітайгародскім праездам тэрасамі і ўсходамі, заасфальтавалі і пасадзілі дрэвы. Такім чынам быў сфармаваны яе сучасны від[4].
Remove ads
Зноскі
- Мария Подъяпольская. Старая площадь . Узнай Москву. Праверана 13 лютага 2018.
- Боярский двор. Модерн для бояр. . Прогулки по Москве. Праверана 13 лютага 2018.
- Старая площадь(недаступная спасылка). Твоя Москва (11 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2018. Праверана 13 лютага 2018.
- Старая и Новая площади . Недвижимость Москвы (20 ліпеня 2009). Праверана 22 лютага 2018.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads