Новы Двор (Шаршунскі сельсавет)
вёска Шаршунскім сельсавеце Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́вы Двор[1] (трансліт.: Novy Dvor, руск.: Новый Двор) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Першапачаткова Новы двор быў спадчыным уладаннем сям'і Статкевічаў. Каля 1590 года належаў Смаленскаму ваяводу Пятру Дарагастайскаму. Пазней вядомымі ўладальнікамі маёнтка былі віленскі харужы Марцін Гурскі і яго жонка Марыя Саламярэцкая (памерла неўзабаве пасля 1627 года), дачка князя Багдана Саламярэцкага (крычаўскага і алучыцкага старосты). Марыя была швагеркай Багдана Статкевіча.
У 1695 годзе (альбо 1668) Новы Двор набылі менскі падстароста Марцін Казімір Валадковіч (памёр у 1716 г.) і яго жонка Алена Кастравіцкая. Маёнтак заставаўся ва ўласнасці сям'і аж да 1917 года. Апошнімі трыма ўладальнікамі вёскі былі: Людвік Ксаверый Валадковіч (нар. у 1813 г.), ганаровы куратар школ Віленчыны, яго сын Язэп Габрыэль Валадковіч (1851-1913) і сын Язэпа, Людвік Лявон Валадковіч (1878-1930).
З 20 студзеня 1960 года па 1968 год Новы Двор з’яўляўся цэнтрам Рагаўскога сельсавета[2].
Remove ads
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
- Аляксандр Уладзіміравіч Класкоўскі (нар. 1958) — беларускі журналіст.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
