Новы Свет (Шырокаўскі сельсавет)

былы пасёлак у Шырокаўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Новы Свет — былы пасёлак у Шырокаўскам сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (14 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы.

На поўначы мяжуе з лесам.

Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 20 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 30 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўдні меліярацыйны канал.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з двух кароткіх, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Ліпскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1926 год — 14 двароў 63 жыхара.
  • 1959 год — 78 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1990-я — жыхары (14 сем'яў) пераселены.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads