Новы Чалавек-павук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Новы Чалавек-павук» (англ.: The Amazing Spider-Man) — амерыканскі фантастычны фільм 2012 года пра супергероя коміксаў кампаніі Marvel Comics Чалавека-павука. З’яўляецца перазапускам серыі фільмаў пра гэтага персанажа, а таксама першай часткай дылогіі пра Чалавека-павука ад рэжысёра Марка Уэба.
Галоўную ролю ў фільме сыграў Эндру Гарфілд.
Remove ads
Сюжэт
У дзяцінстве Пітэр Паркер быў пакінуты сваімі бацькамі, і таму выхоўваўся дзядзькам і цёткай. Ішлі гады, Пітэр быў звычайным прыкладным школьнікам, падвяргаўся нападкам хуліганаў і быў закаханы ў сваю аднакласніцу Гвен Стэйсі, якая сама ўпотай адказвала яму ўзаемнасцю. Але пасля ўкусу генетычна змененага павука, Пітэр атрымлівае неверагодныя звышздольнасці і яго жыццё мяняецца назаўжды.
Аднак яго не перастае мучыць пытанне аб тым, што здарылася з ягонымі бацькамі. Ён знаёміцца з даўнім сябрам і партнёрам свайго бацькі — генетыкам Куртам Конарсам, які разам з бацькам Пітэра распрацоўваў формулу рэгенерацыі. Пітэр дапамагае яе скончыць, а Конарс, які ўсё жыццё марыў аднавіць сваю правую руку, уводзіць формулу сабе і становіцца Яшчарам. Усведамляючы сваю віну, Пітэр пачынае новае жыццё ў абліччы таямнічага супергероя Чалавека-павука і становіцца гразой злачынцаў, адначасова спрабуючы знайсці спосаб спыніць Конарса.
Remove ads
Зноскі
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads