Норма Алеандра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́рма Алеа́ндра-Рабле́да (Буэнас-Айрэс, 2 мая 1936) (ісп.: Norma Aleandro) — аргенцінская актрыса, рэжысёр кіно і тэатра, сцэнарыст.
Remove ads
Біяграфія
З сям’і акцёраў тэатра і кіно. Пачала выступаць на сцэне разам з бацькамі ва ўзросце 9 гадоў. Гуляла ў п’есах Эўрыпіда, Мальера, Лопэ дэ Вэгі, Сервантэса, Цірса дэ Маліна, О’Ніла, Брэхта, Артура Мілера, Тэнесі Уільямса, Жана Ануя, Марыа Варгас Льёса. Выступала на радыё. У кіно дэбютавала ў 1952, адыграла больш чым у 50 фільмах. Актыўна працавала і працуе на тэлебачанні. У 1976—1981 жыла ва Уругваі і Іспаніі, здымалася ў іспанскіх кінарэжысёраў, пазней працавала ў Галівудзе.
Выступае таксама як паэт, драматург і сцэнарыст.
Сястра — актрыса Марыя Ванер, сын — акцёр Оскар Ферыньё.
Remove ads
Зноскі
- Norma Aleandro // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads