Нутацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нута́цыя (ад лац.: nūtāre — вагацца) — слабы нерэгулярны рух цвёрдага цела, якое верціцца і здзяйсняе прэцэсію. Нагадвае «падрыгванне» восі вярчэння і зводзіцца да слабой змены так званага вугла нутацыі паміж восямі ўласнага і прэцэсійнага вярчэння цела.

Чыстая нутацыя — гэты такі рух восі вярчэння, пры якім першы вугал Эйлера застаецца пастаянным. У выпадку асіметрычнага ваўчка апісваецца траекторыямі імгненнай вуглавой хуткасці ваўчка (палодыя і герпалодыя[1][2]).
У астраноміі нутацыяй завуць невялікія ваганні зямной восі, якія накладаюцца на прэцэсійны рух. Гэта з’ява адкрыта ў 1728 годзе Джэймсам Брэдлі. З прычыны нутацыі змяняюцца нахіл экліптыкі да экватара, а таксама экватарыяльныя каардынаты нябесных свяцілаў.
Remove ads
Гл. таксама
- Вуглы Эйлера
- Цыклы Міланковіча
- Прэцэсія
- Аптычная нутацыя
Зноскі
- Ландау Л. Д., Лифшиц Е. М. Теоретическая физика (Том 1. Механика) на стр. 151(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012. Праверана 27 ліпеня 2013.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads