Нуца Бузаладзэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нуца Бузаладзэ
Remove ads

Старонка Шаблон:Колер/Вакаліст.css не мае зместу.

Хуткія факты Нуца Бузаладзэ, Асноўная інфармацыя ...

Нуца Бузаладзэ (груз. ნუცა ბუზალაძე; нар. 28 студзеня 1997 года) — грузінская спявачка і аўтарка песень. Прадстаўніца Грузіі на конкурсе песні Еўрабачанне 2024[1], заняла 21 месца. Пераможца фестывалю «Новая хваля 2014»[2].

Remove ads

Біяграфія

Бузаладзэ нарадзілася ў Тбілісі, але вырасла ў Турцыі. З 5 гадоў яна выступала ў складзе дзіцячага гурта «Мартве», а пазней была вядучай вакалісткай і гітарысткай іншага ансамбля «Мзіуры». Нуца пачала браць урокі ігры на фартэпіяна ва ўзросце 8 гадоў.

Бузаладзэ некалькі гадоў жыла ў Лос-Анджэлесе, дзе яна набыла шырокі музычны досвед. З 2024 года яе пастаянным месцам жыхарства з’яўляецца Дубай[1].

Remove ads

Кар’ера

Бузаладзэ пачала сольную кар’еру ў 2011 годзе, калі прыняла ўдзел у конкурсе Georgia’s Got Talent.

У 2014 годзе прыцягнула ўсеагульную ўвагу, прадстаўляючы Грузію на музычным фестывалі «Новая хваля» ў Латвіі, які яна выйграла.

У 2017 годзе Бузаладзэ выпусціла песню «White Horses Run», з якой яна заняла другое месца ў грузінскім адборы на конкурс песні Еўрабачанне 2017.

У 2019 годзе выпусціла дэбютны альбом Nutsa22 на грузінскай і англійскай мовах.

У 2023 годзе спявачка прымала ўдзел у дваццаць першым сезоне шоу American Idol, заняўшы месца ў топ-12[1][3].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads