Конкурс песні Еўрабачанне 2024

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конкурс песні Еўрабачанне 2024
Remove ads

Конкурс песні Еўрабачанне-2024 (англ.: Eurovision Song Contest 2024; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2024; шведск.: Eurovisionsschlagerfestivalen 2024) — 68-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які прайшоў у шведскім горадзе Мальмё. Краіна стала пераможцай папярэдняга конкурсу песні «Еўрабачанне 2023», які прайшоў у Ліверпулі, з песняй Ларын «Tattoo». Месцам правядзення конкурсу стала «Мальмё Арэна». Даты паўфіналаў 7 і 9 мая, фінал конкурсу адбыўся 11 мая 2024 года. У фінале перамогу атрымаў прадстаўнік Швейцарыі Nemo з песняй «The Code».

Хуткія факты Дата, 1-ы паўфінал ...
Remove ads

Удзельнікі

Наступныя краіны заявілі аб сваім удзеле ў конкурсе ў 2024 годзе:[3]

Больш інфармацыі Краіна, Выканаўца ...
Больш інфармацыі Краіна, Выканаўца ...
Remove ads

Першы паўфінал

Першы паўфінал адбыўся 7 мая 2024 года а 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім летнім часе. У паўфінале прынялі ўдзел пятнаццаць краін. У ім галасавалі краіны-ўдзельніцы першага паўфіналу, Вялікабрытанія, Германія, Швецыя, а таксама краіны, якія не ўдзельнічаюць у конкурсе, але аб’яднаныя ў адну «краіну» пад назвай «Астатні свет».

Парадак выступленняў удзельнікаў быў вызначаны прадзюсарамі конкурсу і аб’яўлены 26 сакавіка. У дадатак да конкурсных песень першага паўфіналу, Вялікабрытанія, Германія і Швецыя выступілі падчас шоу, з’яўляючыся на сцэне пасля выступленняў удзельнікаў з Ірландыі, Ісландыі і Малдовы адпаведна.

Больш інфармацыі №, Краіна ...

Краіны, выдзеленыя зялёным колерам, выйшлі ў фінал.

Больш інфармацыі Агулам, Кіпр ...

Статыстыка прысуджэння 12 балаў

Больш інфармацыі Кол-ць, Краіна ...
Remove ads

Другі паўфінал

Другі паўфінал адбыўся 9 мая 2024 года а 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім летнім часе. У паўфінале прынялі ўдзел шаснаццаць краін. У ім галасавалі краіны-ўдзельніцы другога паўфіналу, Іспанія, Італія, Францыя, а таксама краіны, якія не ўдзельнічаюць у конкурсе, але аб’яднаныя ў адну «краіну» пад назвай «Астатні свет».

Парадак выступленняў удзельнікаў быў вызначаны прадзюсарамі конкурсу і аб’яўлены 26 сакавіка. У дадатак да конкурсных песень другога паўфіналу, Францыя, Іспанія і Італія выступілі падчас шоу, з’яўляючыся на сцэне пасля выступленняў удзельнікаў з Чэхіі, Латвіі і Эстоніі адпаведна.

Больш інфармацыі №, Краіна ...

Краіны, выдзеленыя зялёным колерам, выйшлі ў фінал.

Больш інфармацыі Агулам, Мальта ...

Статыстыка прысуджэння 12 балаў

Больш інфармацыі Кол-ць, Краіна ...
Remove ads

Фінал

Размеркаванне месцаў

Фінал адбыўся 11 мая 2024 года а 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім летнім часе. У фінале конкурсу прынялі ўдзел 25 краін: 10 краін з першага паўфіналу, 9 краін з другога паўфіналу, краіны «Вялікай пяцёркі» (Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія і Францыя) і краіна-гаспадыня — Швецыя. Нідэрланды, якія выступалі ў другім паўфінале, напярэдадні фіналу былі дыскваліфікаваныя (яны павінны былі выступіць пад нумарам 5). У фінале галасавалі журы і тэлегледачы ўсіх краін-удзельніц конкурсу гэтага года, а таксама тэлегледачы краін, якія не ўдзельнічаюць у конкурсе, але аб’яднаныя ў адну «краіну» пад назвай «Астатні свет».

Больш інфармацыі №, Краіна ...

Вынік галасавання

Больш інфармацыі Фінал Глядацкае галасаванне / ацэнкі журы, Месца ...

25 краін, якія ўвайшлі ў фінал, размешчаны ў табліцы парадкова зверху ўніз у адпаведнасці з занятым месцам.
37 краін, якія прынялі ўдзел у галасаванні, размешчаны ў слупках злева направа, у адпаведнасці з парадкам англійскага алфавіта.
Вынікі галасавання журы размешчаны ў радку з белым фонам. Вынікі галасавання гледачоў размешчаны ў радку з жоўтым фонам.
Акрамя таго, у апошняй калонцы, пазначанай як «Іншыя», паказаны сумарныя балы гледачоў, якія галасавалі з іншых краін (тых, што не ўдзельнічаюць у конкурсе гэтага года).
Найлепшыя і найгоршыя вынікі выдзелены зялёным і чырвоным колерамі адпаведна.

Больш інфармацыі Месца, Краіна ...
Remove ads

Іншыя ўзнагароды

Прэмія Марселя Безансона

Прэмія Марселя Безансона (англ.: Marcel Bezençon Awards) ўпершыню была ўручана на «Еўрабачанні-2002» у Таліне (Эстонія) найлепшым песням фіналістаў конкурсу. Заснавальнікі — Крыстэр Б’ёркман (прадстаўнік Швецыі на конкурсе песні Еўрабачанне 1992) і Рычард Хэры (пераможца конкурсу песні Еўрабачанне 1984» у складзе шведскага поп-гурта «Herreys»). Прэмія атрымала сваю назву ў гонар стваральніка песеннага конкурсу. Узнагароды ўручаюцца па трох катэгорыях: «прыз глядацкіх сімпатый», «найлепшы выканаўца» і «найлепшы кампазітар». Пераможцы былі абвешчаныя 11 мая, незадоўга да фіналу Еўрабачання.

Больш інфармацыі Намінацыя, Краіна ...

OGAE

Organisation Générale des Amateurs de l’Eurovision (больш вядомая як OGAE) з’яўляецца міжнароднай арганізацыяй, заснаванай у 1984 годзе ў Фінляндыі. Арганізацыя ўяўляе сабой сетку з больш як 40 фан-клубаў па ўсёй Еўропе і за яе межамі і з’яўляецца няўрадавай, непалітычнай і некамерцыйнай кампаніяй. Штогадовай традыцыяй OGAE стала тое, што галасаванне доўжыцца да галоўнага музычнага конкурсу Еўрабачанне, што дазволіла ўдзельнікам з больш як 40 клубаў галасаваць за любімыя песні.

Больш інфармацыі Краіна, Выканаўца ...
Remove ads

Скандалы і інцыдэнты

Нацыянальны адбор Кіпра

У маі 2023 года кіпрыёцкі тэлевяшчальнік CyBC абвясціў, што будзе выкарыстоўваць пяты сезон шоу талентаў «Fame Story» у супрацоўніцтве з грэчаскім прыватным тэлеканалам Star для таго, каб абраць прадстаўніка ад Кіпра на «Еўрабачанне-2024»[24]. Грэчаскі тэлевяшчальнік ERT, эксклюзіўны ўладальнік правоў на мерапрыемствы «Еўрабачання» ў Грэцыі, падаў скаргу ў Еўрапейскі вяшчальны саюз з нагоды таго, што нацыянальны адбор будзе транслявацца на прыватным тэлеканале Star[25]. Пазней паведамлялася, што Еўрапейскі вяшчальны саюз унёс папраўкі ў правілы конкурсу па запыце ERT, і тое, што тэлевяшчальнік CyBC на будучыню вырашыў не выкарыстоўваць «Fame Story» у якасці нацыянальнага адбору[26]. Праз некаторы час тэлеканал Star афіцыйна пацвердзіў, што першапачаткова заяўлены фармат адбору не будзе выкарыстоўвацца для выбару прадстаўніка ад Кіпра[27]. 25 жніўня 2023 года кіпрыёцкі тэлевяшчальнік CyBC абвясціў, што абярэ прадстаўніка на конкурс унутраным адборам[28].

Удзел Ізраіля

Патрабаванні выключыць Ізраіль з конкурсу

Пасля пачатку вайны ў Газе карыстальнікі сацсетак, якія не падтрымліваюць дзеянні ЦАХАЛ, пачалі патрабаваць, каб Ізраіль быў адхілены ад удзелу[29]. У адказ Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што вайна Ізраіля з ХАМАС ніяк не паўплывае на яго ўдзел на конкурсе песні ў будучыні, і ізраільскі грамадскі вяшчальнік адказвае ўсім правілам сумленнай канкурэнцыі і зможа ўдзельнічаць у конкурсе разам з 36 іншымі вяшчальнікамі[30]. Прадстаўнікі Еўрапейскага вяшчальнага саюза адмовілі прапалесцінскім актывістам і не будуць блакаваць удзел прадстаўнікоў Ізраіля ў конкурсе ў 2024 годзе[31].

У студзені 2024 года маракана-канадская спявачка La Zarra, якая прадстаўляла Францыю на «Еўрабачанні-2023», зрабіла палітычную заяву з заклікам выключыць Ізраіль з міжнароднага музычнага конкурсу. На яе думку, неабходна забараніць Ізраілю ўдзел на Еўрабачанні, як гэта было зроблена ў дачыненні Расіі, якая напала на Украіну 24 лютага 2022 года[32].

23 студзеня 2024 года ісландскі тэлевяшчальнік RÚV абвясціў, што прыме канчатковае рашэнне наконт удзелу на «Еўрабачанні-2024» толькі пасля перамоваў з пераможцам «Söngvakeppnin», ісландскага нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне», які адбудзецца 2 сакавіка 2024 года[33]. У якасці прычыны была названая бягучая сітуацыя ў Ізраілі і крытыка з нагоды ўдзелу Ізраіля на конкурсе[33]. Акрамя таго, было абвешчана, што, хутчэй за ўсё, фінскі тэлевяшчальнік Yle ўчыніць аналагічным чынам: спачатку правядзе нацыянальны адбор, а толькі пасля яго вырашыць, ці будзе краіна ўдзельнічаць у конкурсе[33]. У канчатковым выніку, Yle і Windows95man прынялі рашэнне ўдзельнічаць у конкурсе[34].

Remove ads

Заўвагі

  1. Змяшчае фразу на італьянскай мове.
  2. Змяшчае фразы, якія паўтараюцца, на мове янкуньцяцяра.
  3. Змяшчае фразу на англійскай мове.
  4. Змяшчае фразы на англійскай, нямецкай і італьянскай мовах.
  5. Змяшчае фразу на італьянскай мове.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads