Ньенчэн-Тангла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ньенчэн-Тангла (тыб.: གཉན་ཆེན་ཐང་ལྷ་, кіт.: 念青唐古拉山) — горны хрыбет на ўсходзе гор Гандзісышань, на поўдні Тыбецкага нагор’я, у Кітаі.
Даўжыня каля 600 км, вышыня да 7090 м. Складзены з гранітаў, вапнякоў і пясчанікаў. Амаль суцэльны ланцуг снежных гор з адносна роўным грэбенем, перавалы вышэй за 5000 м. Скалістыя схілы, укрытыя восыпамі. На паўднёвых схілах горныя стэпы, на паўночных — халодныя пустыні. Высакагорныя пустыні. Ледавікі.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads