Нью-Ёркскі дзяржаўны ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нью-Ёркскі дзяржаўны ўніверсітэтmap
Remove ads

Нью-Ёркскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: State University of New York) — канфедэратыўны ўніверсітэт, які аб'ядноўвае ў адзіную сістэму дзяржаўныя і муніцыпальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы штата Нью-Ёрк, ЗША.

Хуткія факты Нью-Ёркскі дзяржаўны ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...

Універсітэт узначальвае рэктар. У сістэме Нью-Ёркскага дзяржаўнага ўніверсітэта працуе каля 90 тысяч выкладчыкаў, прапануецца каля 7,5 тысяч праграм вышэйшай адукацыі, а гадавы бюджэт Нью-Ёркскага дзяржаўнага ўніверсітэта складае каля 11 мільярдаў долараў ЗША.

Нью-Ёркскі дзяржаўны ўніверсітэт уключае мноства інстытутаў і каледжаў, сярод якіх: у Олбані (1844), Бінгемтане (1946), Буфала (1846) і Стоні-Бруку (1957). Адміністрацыйныя офісы ўніверсітэта знаходзяцца ў сталіцы штата Нью-Ёрк — горадзе Олбані, а спадарожныя офісы знаходзяцца на Манхэтэне (Нью-Ёрк) і ў Вашынгтоне (акруга Калумбія). Буйнейшым кампусам Нью-Ёркскага дзяржаўнага ўніверсітэта з'яўляецца Універсітэт Буфала, які таксама мае найбольшыя фінансавыя і даследчыя рэсурсы.

Нью-Ёркскі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1948 годзе губернатарам штата Томасам Э. Дзьюі ў выніку заканадаўчай рэалізацыі рэкамендацый Часовай камісіі па неабходнасці стварэння дзяржаўнага ўніверсітэта. Старшынёй камісіі быў Оўэн Д. Янг, у той час — прэзідэнт кампаніі General Electric. Сістэма была значна пашырана падчас адміністрацыі губернатара Нэльсана Ракфелера, які асабіста зацікавіўся праектаваннем і будаўніцтвам новых аб'ектаў Нью-Ёркскага дзяржаўнага ўніверсітэта па ўсім штаце.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads