Нью-Брансуікскі ўніверсітэт
ўніверсітэт у Канадзе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нью-Брансуікскі ўніверсітэт (англ.: University of New Brunswick) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Фрэдэрыктан у правінцыі Нью-Брансуік, Канада.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта старэйшы англамоўны ўніверсітэт у Канадзе і адзін з першых дзяржаўных універсітэтаў Паўночнай Амерыкі. Ён быў заснаваны групай з сямі лаялістаў, якія пакінулі ЗША пасля Вайны за незалежнасць ЗША.
Універсітэт мае два кампусы: першапачатковы кампус у Фрэдэрыктане, заснаваны ў 1785 годзе, і меншы кампус у Сент-Джоне, які адкрыўся ў 1964 годзе.
Нью-Брансуікскі ўніверсітэт быў названы лепшым прадпрымальніцкім універсітэтам у Канадзе ў 2014 годзе. Універсітэт падрыхтаваў шмат канадскіх федэральных міністраў, многіх прэм'ер-міністраў правінцыі, трох суддзяў Вярхоўнага суда Канады, а таксама выбітных мастакоў і пісьменнікаў.
Remove ads
Структура
Факультэты
- Факультэт мастацтваў (Фрэдэрыктан)
- Факультэт мастацтваў (Сент-Джон)
- Факультэт бізнесу
- Факультэт менеджменту
- Факультэт камп'ютарных навук
- Факультэт адукацыі
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт лясной гаспадаркі і прыродакарыстання
- Факультэт кінезіялогіі
- Факультэт права
- Факультэт медсястрынства (Фрэдэрыктан)
- Факультэт медсястрынства (Сент-Джон)
- Факультэт медсястрынства і навук пра здароўе
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт прыродазнаўчых навук, прыкладных навук і інжынерыі
Дэпартаменты
- Дэпартамент антрапалогіі
- Дэпартамент класічнай і антычнай гісторыі
- Дэпартамент крэатыўнага пісьма
- Дэпартамент культуры і медыязнаўства
- Дэпартамент драмы
- Дэпартамент эканомікі
- Дэпартамент англійскай мовы
- Дэпартамент французскай мовы
- Дэпартамент гістарычных студый
- Дэпартамент гісторыі і палітыкі
- Дэпартамент гуманітарных навук і моў
- Дэпартамент міжнароднага развіцця
- Дэпартамент філасофіі
- Дэпартамент паліталогіі
- Дэпартамент псіхалогіі (Фрэдэрыктан)
- Дэпартамент псіхалогіі (Сент-Джон)
- Дэпартамент сацыяльных навук
- Дэпартамент сацыялогіі
- Дэпартамент камп'ютарных навук
- Дэпартамент хімічнай інжынерыі
- Дэпартамент цывільнага будаўніцтва
- Дэпартамент электрычнай і камп'ютарнай інжынерыі
- Дэпартамент інжынерыі
- Дэпартамент геадэзіі і геаматыкі
- Дэпартамент механічнай інжынерыі
- Дэпартамент біялагічных навук
- Дэпартамент біялогіі
- Дэпартамент хіміі
- Дэпартамент навук аб Зямлі
- Дэпартамент матэматыкі і статыстыкі (Фрэдэрыктан)
- Дэпартамент матэматыкі і статыстыкі (Сент-Джон)
- Дэпартамент фізікі (Фрэдэрыктан)
- Дэпартамент фізікі (Сент-Джон)
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads