Нью-Гэмпшыр

штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Нью-Гэмпшырmap
Remove ads

Нью-Гэмпшыр, таксама Нью-Хэмпшыр[3] (англ.: New Hampshire) — штат на паўночным усходзе ЗША, у рэгіёне Новая Англія. Плошча 24 тыс.км². Насельніцтва 1.315.000 (2007). Неафіцыйная назва — «Гранітны штат». Сталіца штата — горад Конкард. Найбуйнейшыя гарады — Манчэстэр, Нашуа. Першы штат у краіне, які абвясціў незалежнасць ад Вялікабрытаніі. Большая частка штата занята адгор’ямі Апалачаў (масіў Уайт-Маўнтынс, вышыня да 1916 м — гара Вашынгтон), на паўднёвым усходзе штата — берагавая нізіна. Клімат умераны, марскі. Тэмпература паветра ад −5 °C у студзені да 22 °C у ліпені. Ападкаў каля 800—1000 мм за год. Галоўныя рэкі Канектыкут і Мерымак. Возера Уініпесокі. Большая частка тэрыторыі штата пад лесам (хвоя, хемлак, дуб, бяроза).

Хуткія факты Нью-Гэмпшыр, Краіна ...
Remove ads
Remove ads

Эканоміка

Прамысловасць: машынабудаўнічая (электратэхнічная, электронная, вытворчасць прамысловага абсталявання), гарбарна-абутковая, тэктыльная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая. Лесанарыхтоўкі. Здабыча будаўнічых матэрыялаў (граніт і інш.).

У сельскай гаспадарцы дамінуюць малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, цяплічныя гаспадаркі, якія спецыялізуюцца на журавінах, чарніцах.

Адзіны акіянічны порт — Портсмут. Значная частка насельніцтва (да 15%) занята ў сферы паслуг і турызму.

Remove ads

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q637413'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23766566'></a>
  3. арт. Нью-ГэмпшырБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads