Нюша

расійская спявачка, аўтарка песень, кампазітарка, акцёрка From Wikipedia, the free encyclopedia

Нюша
Remove ads

Ганна Уладзіміраўна Шурачкіна [1][2] (больш вядомая як Нюша; нар. 15 жніўня 1990, Масква) — расійская спявачка, аўтарка песень, кампазітар, акцёрка.

Хуткія факты Нюша, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

1990—2006: дзяцінства і юнацтва

Ганна Уладзіміраўна Шурачкіна нарадзілася 15 жніўня 1990 года ў сям’і музыкаў. Бацька, Уладзімір Вячаслававіч Шурачкін (нар. 12 красавіка 1966) — былы ўдзельнік музычнага калектыву «Ласкавы май», пазней прадзюсар спявачкі. Маці, Ірына Уладзіміраўна Шурачкіна, у маладосці спявала ў рок-гурце. Калі Ганне споўнілася два гады, бацькі развяліся, але бацька праводзіў з дачкой шмат часу[3]. Адзінакроўная сястра Нюшы — Марыя Шурачкіна — трохразовая чэмпіёнка свету па сінхронным плаванні[4]. Таксама ёсць малодшы брат — Іван Шурачкін, які займаецца трыкінгам.

Нюша ўпершыню патрапіла на студыю ў пяцігадовым узросце і запісала «Песеньку вялікай мядзведзіцы». Музычнага адукацыі спявачка не атрымала, у дзяцінстве паўтара года займалася з выкладчыкам па сальфеджыа. Фартэпіяна, па ўласным прызнанні, валодае не надта добра[5]. Таксама ў дзяцінстве займалася тайскім боксам[6]. У 11 гадоў пачала выступаць на сцэне (у складзе гурта «Грызлі»). Калектыў гастраляваў у Расіі і Германіі[7]. Першыя песні Нюшы напісаны на англійскай мове[8]. Аксана Шурачкіна, майстар спорту па спартыўнай гімнастыцы, займалася з Ганнай танцамі і сцэнічным майстэрствам[9].

У 14 гадоў не прайшла узроставы цэнз на кастынгу «Фабрыкі зорак»[10]. У 17 гадоў афіцыйна змяніла імя Ганна на Нюша.

2007—2009: пачатак кар’еры

У 2007 годзе перамагла ў тэлевізійным конкурсе «СТС запальвае суперзорку», выканаўшы песню Б’янкі «Былі танцы», кампазіцыю Максіма Фадзеева «Танцы на шкле», кавер-версію песні групы «Ранетка» «Цябе любіла я», песню «London bridge» спявачкі Fergie.

У 2008 годзе Нюша заняла сёмае месца на міжнародным конкурсе «Новая хваля», а таксама запісала фінальную песню галоўнай гераіні ў дубляванай версіі фільма студыі Walt Disney Pictures «Зачараваная»[11].

У 2009 годзе выпусціла першы сінгл «Выю на Месяц». 18 красавіка 2009 года Нюша стала лаўрэаткай прэміі «Бог Эфіру 2009»[12], спявачка атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Радыёхіт — Выканаўца» за кампазіцыю «Выю на Месяц»[13]. За гэтую ж кампазіцыю Нюша стала лаўрэаткай «Песні года — 2009». На канцэрце «Europa Plus LIVE 2009» Нюша прадставіла дзве новыя кампазіцыі — рускамоўную «Анёл» і англамоўную «Why».

2010—2011: альбом «Выбіраць цуд»

Thumb
Спявачка Нюша на прэзентацыі новага кліпа «Дыскатэкі Аварыі» «Нана-Тэхна» ў рэстаране «Ноа» 20 кастрычніка 2011 года

У 2010 годзе выйшаў сінгл «Не перапыняй». Песня стала самым папулярным рускамоўным хітом у красавіку 2010 года[14]. 18 чэрвеня 2010 года песня дасягнула 3 радкі ў расійскім чарце лічбавых сінглаў[15]. Спявачка была намінаваная на прэмію МУЗ-ТБ 2010 у намінацыі «Прарыў года»[16]. У 2010 годзе выйшаў сінгл «Выбіраць цуд».

У верасні 2010 года спявачка падпісала кантракт з лэйблам «Gala Records»[17]. У гэты ж час трэці сінгл спявачкі «Выбіраць цуд» трапляе на першае месца расійскага радыёчарта і дэбютуе на 7 радку чарта лічбавых сінглаў[18]. Дэбютны альбом «Выбіраць цуд» выйшаў 11 лістапада (у падарункавым варыянце) і 25 лістапада (у звычайным варыянце)[19]. Альбом дасягнуў шостай пазіцыі ў расійскім чарце альбомаў, аднайменны сінгл дасягнуў першага месца ў чарце лічбавых сінглаў[20]. Барыс Барабанаў з газеты «Коммерсантъ» пісаў пра пласцінку, што на ёй можна «выявіць ледзь не пялевінскую містыку ў тэкстах і музычную парадаксальнасць, вартую найлепшых твораў Канстанціна Меладзэ»[21]. У Muz.ru таксама станоўча апісалі пласцінку, назваўшы яе выданне «нараджэннем звышновай расійскай сцэны»[22].

У 2011 годзе спявачка выпусціла тры новых сінглы: «Балюча», «Вышэй» (чацвёрты і пяты сінглы з дэбютнага альбома) і «Plus Près (We Can Make It Right)» (дуэт з французскім дыджэем і прадзюсарам Жылем Лука). 22 сакавіка Нюша была заяўлена ў ліку намінантаў на прэмію МУЗ-ТБ 2011 года, у намінацыях на «Найлепшую выканаўцу» і «Найлепшы альбом»[23]. У кастрычніку Нюша перамагла ў галасаванні на намінацыю «Найлепшы расійскі артыст» еўрапейскай цырымоніі ўручэння ўзнагарод «MTV Europe Music Awards 2011»[24]. Рэдакцыя расійскага выдання часопіса Billboard ўнесла перамогу выканаўцы ў спіс «20 галоўных музычных падзей за 2011 год»[25]. У снежні часопіс «Афіша» уключыў кампазіцыю «Выбіраць цуд» ў свой рэдакцыйны спіс галоўных песень 2011 года, а песню «Балюча» у спіс самых яркіх і запамінальных расійскіх поп-хітоў за апошнія 20 гадоў[26][27].

Remove ads

Зноскі

  1. Нюша Шурочкина — Nyusha Архівавана 19 лістапада 2015. — Russ-Germany.de русская социальная сеть в Германии!
  2. Алла Жидкова.. Нюша: «У нас подряд: папа, мама и папина жена» (стр. 7). 7dn.ru (29 июля 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 09-08-2011.
  3. {{{загаловак}}}. — 2010.
  4. Мария Гавриленко.. В Омске Нюша призналась, что очень хочет детей. РИА ОмскИнформ (2 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 09-08-2011.
  5. Нюша Шурочкина - Россия(недаступная спасылка). jurmalaonline.com. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 09-08-2011.
  6. Алла Жидкова.. Нюша: «У нас подряд: папа, мама и папина жена» (стр.2). 7dn.ru (29 июля 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 09-08-2011.
  7. Алла Жидкова.. Нюша: «У нас подряд: папа, мама и папина жена» (стр.3). 7dn.ru (29 июля 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 09-08-2011.
  8. Алла Жидкова.. Нюша: «У нас подряд: папа, мама и папина жена» (стр.8). 7dn.ru (29 июля 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 09-08-2011.
  9. Алла Жидкова.. Нюша: «У нас подряд: папа, мама и папина жена» (стр.4). 7dn.ru (29 июля 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 09-08-2011.
  10. NYUSHA — Интервью(недаступная спасылка), Чат со Звездой
  11. Фото с номинации «Бог эфира».(недаступная спасылка)
  12. «2M» — Россия Top 25, 2010 год(недаступная спасылка)
  13. Нюша «Выбирать чудо» Журнал «Коммерсантъ Weekend», № 2 (3598), 28.01.2011
  14. Нюша поедет представлять Россию на MTV EMA в Ирландии. life-news.ru (22 октября 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 21.01.2012.
  15. Артём Адамов.. 20 главных музыкальных событий за 2011 год(недаступная спасылка). Billboard (27 декабря 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 21.01.2012.
  16. Александр Горбачёв, Григорий Пророков.. Итоги-2011 Песни года. Афиша (27 декабря 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 27-12-2011.
  17. 99 русских хитов. История поп-музыки от Ветлицкой до Ёлки 1991—2011. Афиша (28 декабря 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 05-01-2012.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads