Канстанцін Шатаевіч Меладзэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін Шатаевіч Меладзэ
Remove ads

Канстанцін Шата́евіч Мела́дзэ (груз. კონსტანტინე მელაძე; нар. 11 мая 1963, Батумі, Грузінская ССР, СССР) — украінскі кампазітар і музычны прадзюсар грузінскага паходжання, Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (2012)[3], родны брат спевака Валерыя Меладзэ.

Хуткія факты Канстанцін Меладзэ, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Канстанцін Меладзэ нарадзіўся 11 мая 1963 года ў горадзе Батумі. Мае брата (Валерый Меладзэ, спявак) і сястру (Ліяна Меладзэ, прадзюсар кампаніі «Velvet Music», якая на дадзены момант кіруе ўсімі артыстамі Канстанціна пасля закрыцця прадзюсарскага цэнтра «Канстанта Рэкардс»[4][5]).

Скончыў Мікалаеўскі караблебудаўнічы інстытут імя адмірала Макарава[6], дзе навучаўся разам з братам Валерыем[7].

У студэнцкія гады браты Меладзэ разам працавалі ў інстытуцкім музычным гурце «Красавік».

У 1989 годзе Кім Брэйтбург, саліст і прадзюсар гурта «Дыялог», праслухаўшы запіс выступу маладых артыстаў братоў Меладзэ, запрасіў іх на працу ў свой ансамбль. У 1990 годзе ў Германіі быў створаны іх паўнавартасны музычны альбом[8]. У 1993 годзе Канстанцін і Валерый пакінулі гурт «Дыялог» і заняліся сольнай творчасцю. Яны пачалі ствараць уласную праграму, у якой Валерый Меладзэ выконваў толькі кампазіцыі, напісаныя яго братам.

У 2000 годзе Канстанцін сумесна з прадзюсарам Дзмітрыем Касцюком заснаваў гурт «ВІА Гра», праца з якім прынесла кампазітару шырокую вядомасць не толькі ва Украіне, але і ў Расіі.

У канцы 2000-х гадоў у рэпертуары вядомых сербскіх спевакоў Здраўка Чоліча і Міланы Станковіч з’явілася песня Канстанціна Меладзэ «Прыгожа» («Krasiva» — аўтар сербскага тэксту Марына Туцаковіч).

Канстанцін з’яўляецца прадзюсарам свайго брата, вядомага ў Расіі спевака Валерыя Меладзэ, і піша песні для яго рэпертуару. Таксама песні Канстанціна выконвалі Сафія Ратару, Ала Пугачова, Крысціна Арбакайтэ, Валерыя, Ані Лорак, Вера Брэжнева, Паліна Гагарына, Анастасія Прыходзька, Рыгор Лепс, Таісія Павалій, Верка Сярдзючка, гурты «ВІА Гра», «БІС», «Інь-Ян» і многія іншыя артысты[9].

Быў кампазітарам і музычным прадзюсарам мюзіклаў «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (2001), «Папялушка» (2002), «Сарочынскі кірмаш»(2004). Выступіў музычным прадзюсарам фільма «Стылягі» (2008).

У 2007 годзе выступіў у якасці прадзюсара расійскай «Фабрыкі зорак-7» разам са сваім братам Валерыем Меладзэ. Летам 2009 года Канстанцін прыняў прапанову ўкраінскага Новага канала і ўзначаліў «Фабрыку зірок-3» (Украіна). Кастынг прайшоў у некалькіх гарадах Украіны, сам праект стартаваў у кастрычніку. У 2010 годзе быў музычным прадзюсарам ўкраінскага шоу талентаў — «Украіна слязам не верыць». У 2011 годзе прадзюсаваў талент-шоу вакалістаў «Голас краіны» («Голос країни»). У 2012 годзе прадзюсаваў і другі сезон шоу «Голас краіны». У 2012 годзе на ўкраінскім тэлеканале 1+1 стартавала талент-шоу «Голас. Дзеці», музычным прадзюсарам якога таксама стаў Канстанцін Меладзэ.

27 ліпеня 2012 года адбыўся Творчы Вечар Канстанціна Меладзэ ў горадзе Юрмала на Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў Новая хваля 2012, дзе больш за 30 спевакоў спявалі яго песні.

31 жніўня 2012 года Канстанцін Меладзэ ўдастоены ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны»[3].

У снежні 2012 года прадзюсар Канстанцін Меладзэ абвясціў аб роспуску поп-гурта «ВІА Гра», а пазней заявіў аб запуску на тэлеканале «НТВ» з верасня 2013 года тэлевізійнага талент-шоу «Хачу V ВІА Гру», якое прадстаўляе сабой міжнародны кастынг у новы склад гурты дзяўчат з Украіны, з Беларусі, Расіі і Казахстана[10][11]. Пасля завяршэння адбору ўдзельніц у новы склад гёрл-гурта, Канстанцін Меладзэ вырашыў стварыць яшчэ і бой-бэнд, і 30 красавіка 2014 года абвясціў аб пачатку кастынгу мужчын з краін СНД. Канчатковы склад мужчынскага вакальнага поп-гурта вызначыўся ў новым тэлевізійным шоу «Хачу да Меладзэ», якое стартавала восенню 2014 года на тэлеканале HTB.

У 2015 годзе Канстанцін стаў адным з прадзюсараў новага музычнага праекта «Галоўная сцэна», у якім ён павінен накіроўваць яго выбраных удзельнікаў у сферы неакласікі. Па выніку галасавання пераможцай шоу стаў падапечны Канстанціна — Сардор Мілана[12]. У гэтым жа годзе, Валерый і Канстанцін Меладзэ ўпершыню за 30 гадоў творчай дзейнасці запісалі сумесны дуэт на песню «Мой брат».

Remove ads

Творчая дзейнасць

Прадзюсаванне артыстаў

На працягу сваёй творчай дзейнасці Канстанцін Меладзэ сумесна з кампаніяй «Velvet Music» займаўся прадзюсаваннем і пісаў песні для наступных музычных выканаўцаў і гуртаў:

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads