Сістэма нябесных каардынат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сістэма нябесных каардынат — сістэма каардынат, якая выкарыстоўваецца ў астраноміі для вызначэння месцазнаходжання астранамічных аб’ектаў на небе, або пунктаў на ўяўнай нябеснай сферы. Каардынаты аб’ектаў вызначаюцца дзвюма велічынямі (або дугамі), што дае адназначнае месцазнаходжанне аб’ектаў на нябеснай сферы. Такім чынам, сістэма нябесных каардынат з’яўляецца сферычнай сістэмай каардынат, у якой трэцяя каардыната — адлегласць — часцей невядомая і не грае істотнай ролі.

Кожная з сістэм нябесных каардынат адрозніваецца выбарам асноўнай, фундаментальнай, плоскасці і пачаткам адліку. У залежнасці ад пастаўленай задачы, можа быць зручнейшым выкарыстанне пэўнай сістэмы каардынат. Найбольш часта выкарыстоўваюцца гарызантальная і экватарыяльная сістэмы каардынат. Радзей — экліптычная, галактычная і іншыя.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads