Няманья Мілошавіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Няманья Мілошавіч (нар. 4 ліпеня 1987, Падгорыца, Чарнагорыя) — чарнагорскі баскетбаліст. Выступае за нацыянальную зборную Чарнагорыі.

Хуткія факты Няманья Мілошавіч, Нарадзіўся ...
Remove ads

Кар’ера

У 2006 годзе паступіў у тэхналагічны інстытут Нью-Джэрсі (New Jersey Institute of Technology), дзе выступаў за каманду «Хайлэндерс» (Highlanders). У майцы «Хайлэндерс» правёў 58 матчаў і набіраў у апошнім сезоне 12.5 ачка і 8.1 падбора. У 2009 годзе перайшоў ва ўніверсітэт Заходняга Кентукі (Western Kentucky University) і згуляў за мясцовую ўніверсітэцкую каманду «Хілтопперс» (Hilltoppers) 27 матчаў.

Прафесійную кар’еру пачаў у 2010 годзе ў чарнагорскім клубе «Будучнасць» (Budućnost Podgorica), дзе адразу стаў чэмпіёнам краіны. У студзені 2012 году перайшоў у чарнагорскі «Морнар Бар» (Mornar Bar). Сезон 2012/13 правёў у балгарскім «Ямболе» (Yambol). У 32 матчах форвард набіраў 16.6 ачка і 9.7 падбора. У 2014 годзе чарнагорац перабраўся ў румынскую «Энергію» (Energia Târgu Jiu), дзе ўзяў удзел у 46 матчах. Сезон 2015/16 правёў у італьянскім «Брындызі» (Brindisi). Ён набіраў у сярэднім 7.1 ачка і 8.4 падбора ў 10 сустрэчах Еўракубка.

У жніўні 2016 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Цмокі-Мінск».

Remove ads

Дасягненне

  • Чэмпіён нацыянальнага першынства Чарнагорыі (2010/11)
  • Уладальнік Кубка Чарнагорыі (2011)
  • Уладальнік Кубка Румыніі (2014)
  • MVP Матча Зорак чэмпіянату Румыніі (2015)
  • Чэмпіён Гульняў малых краін Еўропы (2015)

Зноскі

  1. Nemanja Milosevic // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>
  2. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q100311335'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18002875'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads