Чарнагорыя

краіна ў Еўропе From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнагорыяmap
Remove ads

Чарнагорыя (чарн.: Crna Gora, Црна Гора — ад тапоніма «Чорная гара») — заходне-балканская дзяржава. Мае сухапутныя межы з Харватыяй на захадзе, Босніяй і Герцагавінай на паўночным захадзе, Сербіяй на паўночным усходзе, Косавам на ўсходзе і Албаніяй на паўднёвым усходзе. На захадзе краіна абмываецца Адрыятычным морам.

Хуткія факты Чарнагорыя, Дата незалежнасці ...

Чарнагорыя падзяляецца на тры геаграфічных рэгіёны: адрыятычнае ўзбярэжжа, адносна раўнінная цэнтральная частка, горныя сістэмы Дынарскіх Альпаў на поўначы і ўсходзе. Да прыродных славутасцяў краіны адносяцца Скадарскае возера на мяжы з Албаніяй і самы глыбокі ў Еўропе рачны каньён — каньён ракі Тара ў нацыянальным парку Дурмітар на аднайменным нагор’і. Значныя плошчы краіны занятыя лясамі.

У старажытныя часы тэрыторыя сучаснай Чарнагорыі была заселена ілірыйскімі плямёнамі, у Рымскую эпоху ўваходзіла ў склад правінцый Панонія і Далмацыя. У VII стагоддзі сюды прыйшлі славяне, а ў XI стагоддзі паўстала першае незалежнае (ад Візантыі) княства Дукля. З XV па XVII стагоддзі цягнулася асманскае панаванне, зрэшты, падпарадкаваць краіну цалкам туркі так і не здолелі. У канцы XVII стагоддзя Чарнагорыя стала першай дэ-факта незалежнай славянскай дзяржавай на Балканах. Пасля Першай сусветнай вайны увайшла ў склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з 1929 па 2006 гады (акрамя перыяду фашысцкай акупацыі) была часткай Югаславіі. У 1992—2006 гадах засталася адным з двух складнікаў спачатку Югаславіі, у 2003—2006 гадах — Сербіі і Чарнагорыі (т.зв. «Малая Югаславія»). У 2006 годзе адной з апошніх у свеце атрымала незалежнасць.

Чарнагорыя — адна з самых маладых краін на карце свету. Сёння гэта парламенцкая рэспубліка. Пачынаючы з 1990 года, краінай кіруе Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі. Унітарная дзяржава, дзеліцца на 23 муніцыпалітэты. З’яўляецца адным з заснавальнікаў Міжземнаморскага Саюза і членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Савета Еўропы, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора і Цэнтральнай еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю.

У пачатку XXI стагоддзя насельніцтва Чарнагорыі складае каля 620 тысяч жыхароў. Пераважае славянскае насельніцтва. Для чарнагорцаў характэрны дуалізм нацыянальнай свядомасці: яны і сербы, і чарнагорцы адначасова; а чарнагорская мова лічыцца варыянтам сербскай. Рэлігія ў асноўным праваслаўе. Падгорыца — сталіца і найбуйнейшы горад у краіне, Цэтынэ — былая каралеўская сталіца, гістарычны і культурны цэнтр.

Чарнагорыя класіфікуецца Сусветным банкам як краіна з прыбыткам, вышэйшым за сярэдні. Грашовая адзінка — еўра, пры гэтым Чарнагорыя не з’яўляецца часткай еўразоны. Асноўныя віды эканамічнай дзейнасці: турызм, прамысловасць (металургія, электратэхнічная, харчовая), сельская гаспадарка.

Remove ads

Этымалогія

Геаграфія

Прырода

Гісторыя

Дзяржаўны лад і палітыка

Адміністрацыйны падзел

Насельніцтва

Эканоміка

Культура

Узброеныя сілы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads