Няманя Маціч

сербскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Няманя Маціч
Remove ads

Няманя Маціч (сербск.: Немања Матић; нар. 1 жніўня 1988, Шабац, СФРЮ) — сербскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Алімпік» з Ліёна і былы ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі.

Хуткія факты Няманя Маціч, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Ва ўзросце 18 гадоў дэбютаваў у клубе «Калубара». У 2007 годзе перайшоў у славацкі клуб «Кошыцы». У славацкім чэмпіянаце правёў 64 матчы, забіўшы ў іх 4 мячы. Там жа ігрок атрымаў славацкае грамадзянства. У 2009 годзе ў складзе «Кошыцаў» стаў уладальнікам Кубка Славакіі, у фінале абыграўшы «Артмедыю» з лікам 3:1. 18 жніўня 2009 года перайшоў у склад «Чэлсі» за 1,5 млн еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам, аднак у аснове лонданскага клуба практычна не выступаў.

У жніўні 2010 года, склаўшы кампанію іншаму сербскаму гульцу «Чэлсі» Слабадану Райкавічу, Няманя на правах арэнды перайшоў у нідэрландскі «Вітэс». 31 студзеня 2011 года Маціч быў пераведзены ў партугальскі клуб «Бенфіка», паўдзельнічаўшы ў абмене на бразільскага цэнтральнага абаронцу Давіда Луіса. Акрамя гэтага лісабонскі клуб атрымаў яшчэ кампенсацыю ў памеры 25 млн еўра. 13 студзеня 2013 года Маціч забіў свой першы гол за «Бенфіку» ў выніковай гульні 2:2 супраць клуба «Порту»[3]. На наступны дзень, ён быў уганараваны падаўжэннем кантракта да 2018 года.

У матчы 1/32 фіналу Лігі Еўропы Маціч забіў пераможны мяч у браму нямецкага «Баера», запяспечаўшы такім чынам лік 3:1 на карысць партугальцаў[4]. Няманя быў неад’емным членам клуба на працягу ўсяго часу выступаў за каманду. 15 мая 2013 года Маціч у фінале Лігі Еўропы сустрэўся са сваімі былымі аднаклубнікамі, аднак «Бенфіка» тым днём трывала паражэнне з лікам 1:2. 4 ліпеня 2013 года Няманя быў абраны найлепшым іграком чэмпіянату Партугаліі, да таго атрымліваўшы 3 перамогі ў намінацыі найлепшага іграка месяца падчас сезона.

15 студзеня 2014 года Маціч вярнуўся ў «Чэлсі», за іграка «сінія» выклалі суму ў памеры 21 млн еўра[5]. Кантракт з іграком быў разлічаны на пяць з паловай гадоў. Праз чатыры дні пасля складання дагавора Няманя ў другі раз дэбютаваў за клуб, замяніўшы Віліяна ў пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 3:1[6].

У ліпені 2017 года перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд» за 40 млн фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У красавіку 2022 года абвясціў, што пакіне клуб па заканчэнні сезона 2021/22. У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў аднагадовы кантракт з «Ромай»[8].

У жніўні 2023 года перайшоў у французскі «Рэн», дзе гуляў да снежня 2023 года. У студзені 2024 года папоўніў склад ліёнскага «Алімпіка».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У складзе зборнай Сербіі дэбютаваў 14 снежня 2008 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (1:0). У снежні 2012 года Маціч заявіў, што не будзе гуляць за зборную Сербіі, пакуль Сініша Міхайлавіч будзе з’яўляцца яе трэнерам. Гэтае рашэнне было выклікана тым, што апошнія 5 матчаў да гэтага Маціч не правёў ніводнай мінуты на пляцоўцы ў складзе нацыянальнай каманды[9]. 6 верасня 2013 года, ужо пасля звальнення Міхайлавіча, Маціч вярнуўся ў зборную, прыняўшы ўдзел у адборачным матчы да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Харватыі[10].

Remove ads

Дасягненні

«Кошыцы»:

  • Уладальнік Кубка Славакіі: 2009

«Чэлсі»:

«Бенфіка»:

  • Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2012

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads