Нямыльня

рака ў Беларусі і Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia

Нямыльня
Remove ads

Нямы́льня[1] (у верхнім цячэнні Лубянка[2]) — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі і Рыпкінскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны, левы прыток ракі Сож (басейн ракі Дняпро).

Хуткія факты Нямыльня, Характарыстыка ...
Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі 37 км, з іх 16 км у Гомельскім раёне[3]. Плошча вадазбору 380 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Глыбоцкае Гомельскага раёна. Упадае ў Сож за 3 км у напрамку на ўсход ад вёскі Карпаўка Лоеўскага раёна. Часткова працякае па дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны[2]. Рэчышча Нямыльні часткова каналізаванае.

Асноўныя прытокі Струпаў, Быкаўка (справа, на тэрыторыі Беларусі), Лубянка (справа, часткова на мяжы з Украінай)[1], Аткільня (злева, на тэрыторыі Украіны)[2]. Каля вёсак Краўцоўка і Дзікалаўка (Гомельскі раён) на рацэ плаціна і сажалка (Краўцоўскае вадасховішча[4]).

Каля ракі пасёлак Паддабранка, вёскі Краўцоўка, Сямёнаўка (Беларусь), Нові Ярылавычы, Кысэліўка (Украіна).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads