Нясвіжскія ткацкія мануфактуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нясвіжскія ткацкія мануфактуры[1] — прадпрыемствы, якія працавалі ва ўладаннях князёў Радзівілаў у Нясвіжы і яго фальварку «Альба».
Гісторыя
Дывановыя майстэрні былі заснаваныя ў 1752 годзе ў «Альбе» па распараджэнні Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі для вырабу кілімаў, шпалер і каберцаў. У 1762 годзе пераведзены ў Карэлічы і далучаны да мясцовай дывановай мануфактуры. Суконная мануфактура дзейнічала ў 1752—1867 гадах. У яе склад уваходзілі прадзільныя, ткацкія, капялюшная майстэрні, «пастрыгальня», валюшня, фарбавальня, складскія памяшканні[1].
Будынкі размяшчаліся ў розных месцах горада і ў фальварку «Альба». Працавала ад 5 (1752) да 25-30 (1756—1760) ткацкіх станкоў, было занята да 160—200 чалавек. У асноўным выраблялі сукно, якім забяспечвалі княжацкі двор, частка прадукцыі ішла на продаж, на патрэбы княжацкага войска. Тканіны выконваліся па заказах, прадаваліся ці ахвяраваліся касцёлам і кляштарам[1].
Remove ads
Зноскі
- Лазука 2015, с. 134.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads