Карэлічы
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карэ́лічы[2] (трансліт.: Kareličy; руск.: Кореличи) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Карэліцкага раёна, на р. Рута. За 185 км да ўсходу ад Гродна, на аўтадарозе Навагрудак—Мінск. Насельніцтва 6 518 чал. (2017)[3].
Remove ads
Гісторыя
Вядомыя з 1395 года ў сувязі з нападам крыжакоў. У 15 ст. — двор вялікіх князёў у Наваградскім павеце. У 1505 годзе спалены крымскімі татарамі, у 1655 і 1706 гадах — шведамі. З 1594 года — мястэчка. З 1795 года — у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Наваградскага павета. У гады Першай сусветнай вайны праз Карэлічы праходзіла лінія фронту. З 1921 года — у складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага павета. З 1939 года — у БССР, з 1940 года — цэнтр раёна. З 1958 года — гарадскі пасёлак[4].
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
У другой палове XVII ст. у Карэлічах працавала шпалерная мануфактура.
У 1835—1861 гадах у мястэчку працавала цукровая мануфактура; у 1859 годзе было 150 рабочых, за год выраблялася 2,4 тыс. пудоў цукру.
Пры савецкай улады ў пасёлку знаходзіўся буйны племзавод.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, льнозавод. Гасцініца. Цэнтр мастацкага ткацтва.
Культура
- Карэліцкі раённы краязнаўчы музей
- Два разы на тыдзень выходзіць газета «Полымя» ― орган Карэліцкага райвыканкама[8].
Славутасці
- Карэліцкая Петрапаўлаўская царква
- Бровар (1858)
- Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1938)
- Сядзіба Радзівілаў (не захавалася)
Вядомыя асобы
- Наталля Гесць (нар. 1994) — беларуская гандбалістка.
- Ірына Уладзіміраўна Мокат (нар. 1994) — беларуская гандбалістка.
- Уладзімір Пятровіч Саўко (1962—2023) — беларускі гандбаліст, трэнер.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads