Ніжынскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Мікалая Гогаля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ніжынскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Мікалая Гогаля
Remove ads

Ніжынскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Мікалая Гогаля (укр.: Ніжинський державний університет імені Миколи Гоголя) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Ніжын Чарнігаўскай вобласці.

Хуткія факты Ніжынскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Мікалая Гогаля, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

  • 1805 г. — Сенат Расійскай імперыі прыняў пастанову аб заснаванні ў Нежыне гімназіі вышэйшых навук князя Безбародка.
  • 1806 г. — Міністр народнай адукацыі падаў на разгляд Галоўнага ўпраўлення вучэльняў план будаўніцтва гімназіі.
  • 1815 г. — Граф В. Г. Кушалёў-Безбародка падарыў гімназіі бібліятэку, каля 1900 тамоў.
  • 1820 г. — Нежынская гімназія вышэйшых навук, агульнаадукацыйная, 6 гадоў навучання. Давала шырокую гуманітарную адукацыю дзецям дваран і духавенства.
  • 1832 г. — у сувязі са «Справай аб вальнадумстве» былі звольнены прагрэсіўна настроеныя прафесары, а гімназія ператворана ў Фізіка-матэматычны ліцэй, 3 гады навучання.
  • 1835 г. — зарадзіўся аматарскі тэатр — першы сярод вышэйшых навучальных устаноў Левабярэжнай Украіны.
  • 1840 г. — юрыдычны ліцэй, 3 гады навучання.
  • 1875 г. — гісторыка-філалагічны інстытут князя Безбародка.
  • 1909 г. — на тэрыторыі інстытута усталяваны бюст Мікалая Гогаля.
  • 1918 г. — Гетман П. Скарападскі зацвердзіў прыняты закон аб абвяшчэнні гісторыка-філалагічнага інстытута князя Безбародка ў Нежыне Дзяржаўнай вышэйшай школай Украіны.
  • 1920 г. — Інстытут народнай адукацыі.
  • 1934 г. — педагагічны інстытут.
  • 1939 г. — Нежынскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. В. Гогаля.
  • 1998 г. — Кабінет Міністраў Украіны прыняў распараджэнне аб стварэнні Нежынскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Мікалая Гогаля.
  • 2004 г. — Нежынскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Мікалая Гогаля.
Remove ads

Вядомыя выпускнікі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads