Нікалае I Александру

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікалае I Александру
Remove ads

Нікалае I Александру (рум.: Nicolae I Alexandru; пам. 16 лістапада 1364) — другі ваявода Валахіі з дынастыі Басарабаў (1351/1352-1364), сын і пераемнік першага валашскага ваяводы Басараба I Заснавальніка. Да таго, як атрымаў бацькоўскую спадчыну, быў удзельным ваяводай Алтэніі з 1342 г.

Хуткія факты Гаспадар Валахіі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Нікалае Александру яшчэ з 1343 г. быў суправіцелем свайго бацькі. У 1351/1352 г. пасля смерці Басараба Заснавальніка Нікалае Александру стаў другім кіраўніком Валашскага княства. Нікалае Александру ўсталяваў саюзніцкія адносіны з Візантыйскай імперыяй, Сербскім і Балгарскім царствамі. Нікалае Александру пасля працяглай вайны з Венгрыяй прынёс фармальную васальную прысягу на вернасць венгерскай кароне, фактычна застаючыся цалкам незалежным кіраўніком.

У часы кіравання Нікалае Александру Мунцянская (Валашская) праваслаўная царква ў маі 1359 г. перайшла ў падпарадкаванне Канстанцінопальскаму патрыярхату. Нікалае Александру атрымаў ад патрыярха статус аўтакрата, а ў Валахіі было заснавана архіепіскапства.

Remove ads

Сям’я

Нікалае Александру быў тройчы жанаты. Ад першага шлюбу з Марыяй Лакфю меў трох сыноў і дачку:

  • Уладзіслаў I Влайку (кіраваў у 13641377),
  • Раду I (кіраваў у 13771383),
  • Ваіслаў (пам. 1366),
  • Лізавета.

Другі раз ажаніўся з каталічкай Кларай з Дубака, ад шлюбу з якой меў дзвюх дочак: Ганну, якая стала жонкай відзінскага цара Івана Сраціміра, і Анку, якая выйшла замуж за сербскага цара Стэфана Ураша V. У трэці раз ажаніўся з Маргіт Дабкай, ад шлюбу з якой дзяцей не меў.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads