Іван Срацімір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Срацімір (балг.: Иван Срацимир; 1324—1396) — балгарскі цар у 1356—1396; адзін з дзвюх, разам з братам Іванам Шышманам, апошніх балгарскіх цароў, сын цара Івана Аляксандра.

З 1356, пасля каранацыі свайго брата Івана Шышмана, Іван Срацімір кіраваў Відзінскай вобласцю як незалежнай дзяржавай. У 1365 Відзінскае царства было акупавана венгерскім каралём Людовікам I, а сам Іван Срацімір быў узяты ў палон. У 1369 Відзінскае царства было адноўлена з дапамогай балгарскага (тырнаўскага) цара Івана Аляксандра, влашскага князя Уладзіслава I і Даброціцы, кіраўніка Дабруджы.
Яго брат Іван Шышман у самым пачатку свайго кіравання, у 1371—1372 гадах, падвергся нападу туркаў, але выратаваўся саступкай часткі сваіх уладанняў. У 1393—1394 туркі ўзялі сталіцу царства Івана Шышмана, Тырнава, і зрынулі яго. Відзінскае царства Івана Сраціміра было падпарадкавана туркамі ў 1396, яго сын і суправіцель Канстанцін II Асень стаў васалам турэцкага султана і апошнім царом Балгарыі.
Remove ads
Сям’я
Іван Срацімір быў жанаты двойчы. Пра першы шлюб не вядома нічога. Другі шлюб быў з Ганнай, дачкой влашскага князя Мікалая Аляксандра. Ад другога шлюбу ў Івана Сраціміра былі:
Зноскі
- Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads