Ніка (міфалогія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ніка (міфалогія)
Remove ads

Ніка (Ні́ке, стар.-грэч.: Νίκη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] багіня перамогі, дачка тытана Паланта і Стыкс[2]. Па аркадскім паданні, дачка Палланта (сына Лікаона), выхоўвалася разам з Афінай[3].

Хуткія факты Ніка, Міфалогія ...
Thumb
Эфес, рэльеф

Саюзніца Зеўса ў яго барацьбе з тытанамі[4] і гігантамі; таму багі клянуцца вадой яе маці Стыкс[5].

Яна ж суправаджае Афіну Паладу, прадстаўніцу вышэйшай сусветнай усёпераможнай сілы. У рымскай міфалогіі ёй адпавядае багіня Вікторыя.

Як сімвал паспяховага выніку, шчаслівага зыходу, Ніка ўдзельнічае ва ўсіх ваенных прадпрыемствах, у гімнастычных і музычных спаборніцтвах, ва ўсіх рэлігійных урачыстасцях, якія здзяйсняюцца па выпадку поспеху. Яна заўсёды адлюстроўваецца крылатай або ў паставе хуткага руху над зямлёй; атрыбуты яе — павязка і вянок, пазней таксама пальма; далей — зброя і трафей. У скульптараў Ніка або ўдзельнічае на свяце пры ахвярапрынашэнні, або з'яўляецца звястункай перамогі, з атрыбутам Гермеса — кіем. Яна то ласкава ківае галавой пераможцу, то парыць над ім, увенчваючы яго галаву, то вядзе яго калясніцу, то заколвае ахвярную жывёлу, то складае з непрыяцельскай зброі трафей (на балюстрадзе храма Афіны Нікі ў Афінах). Статуя Нікі суправаджала статуі Зеўса Алімпійскага і Афіны Парфенас.

У Афінах знаходзіцца храм Нікі Аптэрас[6]. Яе адлюстроўвалі ў руцэ ў Зеўса[7] ці Афіны[8]. Ёй прысвечаны XXXIII арфічны гімн.

Ад імя багіні Нікі паходзіць назва вядомай амерыканскай кампаніі Nike[9] («Найкі»[10]).

Remove ads

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.217; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.451
  2. Гесіёд. Тэагонія 384; Вакхілід. Эпіграма 2 Пейдж.
  3. Дзіянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці I 33, 1
  4. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 4
  5. Першы Ватыканскі міфаграф II 76, 2
  6. Аптэрас — «бяскрылая» — як знак таго, што перамога нікуды ад грэкаў не ўляціць (Паўсаній. Апісанне Элады I 22, 4).
  7. Паўсаній. Апісанне Элады I 1, 3
  8. Паўсаній. Апісанне Элады I 24, 7
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads