Нікола Пашыч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікола Пашыч
Remove ads

Ні́кала П. Па́шыч (сербск.: Никола П. Пашић; 18 снежня 1845, Голям Ізвар (Велікі Ізвар), Сербія — 10 снежня 1926) — сербскі і югаслаўскі палітык і дыпламат, найбольш уплывовы з сербскіх палітыкаў у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, ідэолаг «Вялікай Сербіі». Двойчы займаў пасаду мэра Бялграда (1890—91 і 1897), некалькі разоў — прэм’ер-міністр Сербіі (1891—92, 1904—05, 1906—08, 1909—11, 1912—18) і прэм’ер-міністр Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (1918, 1921-24, 1924-26).

Хуткія факты Нікола Пашыч, 9-ы Старшыня міністэрства Сербіі ...

Пытанне пра этнічную прыналежнасць Пашыча з’яўляецца спрэчным, як і для многіх іншых выдатных балканскіх дзеячаў. Ён нарадзіўся ў сям’і эмігрантаў-цынцараў (арамунаў) з Балгарыі. Пазней яго маці выйшла замуж за серба-пекара і прыняла яго прозвішча Пашыч, якое таксама перайшло да яе сына. Балгарскія крыніцы звычайна называюць Пашыча «балгарынам»[3].

Пашыч навучаўся ў Заечарскай гімназіі, але паколькі гімназія, па палітычных матывах, пераязджала з горада ў горад, ён таксама вучыўся ў Негаціне і Крагуевацы. У 1866 годзе паступіў на тэхнічны факультэт у Бялградзе, дзе за поспехі ў навучанні атрымаў у 1868 годзе дзяржаўную стыпендыю на навучанне ў Політэхнічнай школе ў Цюрыху для далейшай спецыялізацыі. Атрымаў інжынерную адукацыю, аднак толькі кароткі час працаваў на будаўніцтве чыгункі ВенаБудапешт, пасля чаго сышоў у палітыку, стаўшы ў 1881 г. заснавальнікам Народнай радыкальнай партыі.

Пашычу належыць фраза: Сербы — маленькі народ, але больш вялікага ад Канстанцінопаля да Вены няма.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118789783 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 17 кастрычніка 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. Чилингиров, Стилиян (1938, 1939, 1941, 1991, 2006). Какво е дал българинът на другите народи. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |year= (даведка)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads