Княства Сербія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Княства Сербія (сербск.: Кнежевина Србија, Kneževina Srbija) — балканская дзяржава, утвораная пасля сербскай рэвалюцыі ў 1817 годзе.
Першапачаткова дзяржава займала тэрыторыю былога Бялградскага пашалыка, аднак у 1831—1833 гадах яна пашырыла свае межы на захад, усход і поўдзень.
Remove ads
Гісторыя
- 1829 год — адбылося прызнанне туркамі аўтаноміі Сербіі.
- 1867 год — асманскія войскі пакідаюць тэрыторыю княства.
- 1869 год — новая канстытуцыя вызначыла Сербію як незалежную дзяржаву.
- 1878 год — Княства Сербія яшчэ пашырыла свае межы на паўднёвы ўсход, у тым жа годзе адбыўся Берлінскі кангрэс, які гарантаваў прызнанне Сербіі з боку дзяржаў і поўную незалежнасць ад Асманскай імперыі.
- 1882 год — Княства Сербія абвешчана Каралеўствам.
Remove ads
Кіраўнікі
Дзяржавай кіравала дынастыя Абрэнавічаў (сербск.: Обреновићи)[1].
- Мілаш Абрэнавіч 1815—1839
- Міхаіл III Абрэнавіч 1839—1842
У 1842 Абрэнавічы былі выгнаны з краіны. Князем быў абвешчаны Аляксандр Карагеоргіевіч. У 1858 Абрэнавічы адноўлены на сербскім прастоле.
Remove ads
Зноскі
- Обреновичи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads