Нікіфар Крыніцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікіфар Крыніцкі (укр.: Никифор Криницький, польск.: Nikifor Krynicki) або Эпіфаній Драўняк (укр.: Епіфаній Дровняк, польск.: Epifaniusz Drowniak, 21 мая 1895, Крыніца-Здруй, тады Аўстра-Венгрыя, цяпер Польшча — 10 кастрычніка 1968, Фолюш, Гміна Дэмбовец, Польшча) — лемкаўскі мастак-прымітывіст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў г. Крыніца на Лемкаўшчыне (цяпер Крыніца-Здруй Малапольскага ваяводства, Польшча). Маці была глуханямой, бацька невядомы. Правёў жыццё ў крайняй беднаце, яго ўспрымалі як ненармальнага. Быў гугнівы, амаль непісьменны. У 1930 яго працы адкрыў мастак Раман Турын, які паказаў іх у Парыжы, зрабіўшы вядомымі ў польскай мастацкай калоніі (Юзаф Панкевіч і інш.). Напярэдадні вайны артыкул пра Нікіфара з’явіўся ў часопісе Аркады, яго працы былі паказаны на выстаўцы ў Львове, але лёс мастака гэта не змяніла.
Быў дэпартаваны ў 1947 падчас прымусовага масавага перасялення ўкраінцаў (так званая Аперацыя Вісла), але здолеў вярнуцца. У 1949 яго працы былі экспанаваны на выстаўцы ў Варшаве, у 1959 — у парыжскай галерэі Дзіны Вярні, іншых галерэях Заходняй Еўропы. У 1960 з дапамогай мастака Марыяна Уласінскага вялікая рэтраспектыўная выстаўка прац Нікіфара была з поспехам паказана ў Дзяржаўным музеі выяўленчага мастацтва ў Варшаве.
Лячыўся ад застарэлага туберкулёзу ў санаторыі ў Фолюшы, дзе і памёр. Пахаваны на Крыніцкіх могілках.
Remove ads
Спадчына
Пакінутая Нікіфарам спадчына велізарная, у ім налічваюць да 40 тысяч прац. У наш час прызнаны адным з найбуйнейшых наіўных мастакоў. Яго працы знаходзяцца ў розных мастацкіх сходах, большасць — у рэгіянальным музеі горада Новы-Сонч і ў музеі Нікіфара ў Крыніцы (адкрыты ў 1995).
Зноскі
- Nikifor // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads