Ніна Іванаўна Гілевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ніна Іванаўна Гілевіч (у дзявоцтве Кавалёва; 3 чэрвеня 1931, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 24 ліпеня 2003, Мінск) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1971), дацэнт[1].

Хуткія факты Ніна Іванаўна Гілевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 3 чэрвеня 1931 года ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці[1].

Скончыла ў 1956 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура», пасля аспірантуру[1]. У час вучобы пазнаёмілася са сваім будучым мужам Нілам Гілевічам[2].

У 1956—1957 гадах настаўнічала ў Кузьмінскай СШ Гарадоцкага раёна Віцебской вобласці, пасля працавала ў выдавецтве «Вышэйшая школа», выкладала на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ, дацэнт[1].

Памерла 24 ліпеня 2003 года. Пахавана на Кальварыйскіх могілках у Мінску[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: гісторыя старажытнабеларускай мовы; мова і стыль мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў; беларуская дыялекталогія[1].

Сям’я

У шлюбе з паэтам Нілам Гілевічам (1931—2016) мела адзінага сына Сяргея[3], які стаў хімікам. Ягоная жонка — гісторык, сын Багдан — матэматык, грае ў рок-гурце[4].

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads