Вышэйшая школа (выдавецтва)

выдавецтва From Wikipedia, the free encyclopedia

Вышэйшая школа (выдавецтва)
Remove ads

«Вышэ́йшая шко́ла» — дзяржаўнае кніжнае выдавецтва. Адно з найбуйнейшых спецыялізаваных выдавецтваў Беларусі, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства. Існавала з 1961 года па 31 сакавіка 2024 года, было далучана да выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».

Хуткія факты РУП «Выдавецтва „Вышэйшая школа“», Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Заснавана ў 1961 годзе ў Мінску як «Выдавецтва вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР» на базе выдавецтва БДУ і рэдакцыйна-выдавецкага аддзела БПІ. З 1963 года называлася «Выдавецтва „Вышэйшая школа“».

У 2002 годзе шляхам аб’яднання ў яго склад увайшло выдавецтва «Універсітэцкае».

Было ў сістэме Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, з 2023 года ў падначаленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 1 красавіка 2024 года рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва „Вышэйшая школа“» далучана да рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва „Адукацыя і выхаванне“», якое з’яўляецца яго поўным правапераемнікам[1].

Remove ads

Дзейнасць

Выдавала падручнікі, навуковыя дапаможнікі і навучальна-метадычную літаратуру для ВНУ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, манаграфіі, навукова-папулярную літаратуру, даведнікі, слоўнікі, міжведамасныя навуковыя і навукова-тэхнічныя зборнікі, кнігі па гісторыі Беларусі, тапаніміцы, гісторыі беларускай культуры, фальклоры і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads