Ніна Анатолеўна Скеп’ян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніна Анатолеўна Скеп’ян (нар. 9 кастрычніка 1978, Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі інстытута канцлерства Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVI стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2008)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 9 кастрычніка 1978 года ў Мінску[1]. Мае старэйшую сястру Анастасію, таксама гісторыка.
Скончыла ў 2002 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 2002—2005 гадах працавала ў пасольстве Германіі ў Мінску[1].
У 2007 годзе скончыла Берлінскі свабодны ўніверсітэт (Германія). У 2008 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Інстытут канцлерства ў дзяржаўна-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага ў канцы XV — першай палове XVI ст.»[1].
У 2008—2009 гадах старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. З 2009 года запрошаны выкладчык Карлава ўніверсітэта ў Празе[1].
Пражывае ў горадзе Слані.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI стагоддзяў; гісторыя палітычных інстытутаў, магнацкіх родаў і іх рэзідэнцый[1].
Бібліяграфія
- Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.): зборнік навуковых прац. Мінск, 2014.
- Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Гальшаны — Навагрудак, 8-10 верасня 2006 г. Мінск, 2007.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads