Ніна Васільеўна Горбач
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніна Васільеўна Горбач (руск.: Нина Васильевна Горбач; нар. 29 жніўня 1925) — вучоны ў галіне ліхеналогіі, кандыдат біялагічных навук (1954). Член Усесаюзнага батанічнага таварыства[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Аляксандраў Уладзімірскай губерні (зараз Уладзімірская вобласць Расіі). У 1948 годзе скончыла Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева. З 1950 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), з 1958 года — старшы навуковы супрацоўнік.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Займалася вывучэннем складу і развіцця ліхенафлоры Беларусі. Адкрыла новы від лішайнікаў Pertusaria muscicola (1961) і новы род ліхенафлоры СССР (1956)[2]. Сярод апублікаваных прац:
- Определитель листовых и кустистых лишайников БССР. — Мн., 1965.
- Лишайники Белоруссии: Определитель. — Мн., 1973.
- Способ лихеноиндикации загрязнения атмосферного воздуха // Доклады АН БССР, Т. 23, № 8 (разам з Н. У. Гетка).
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads