Ніна Канстанцінаўна Аксёнчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ніна Канстанцінаўна Аксёнчык (нар. 12 сакавіка 1961, в. Вятчын, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Ніна Рунь) — беларуская пісьменніца, мастак, педагог, грамадскі дзеяч беларускай дыяспары Чэхіі.

Хуткія факты Ніна Канстанцінаўна Аксёнчык, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыла Мазырскі дзяржпедінстытут (1982), затым аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Мінскага дзяржпедінстытута. Кандыдат філалагічных навук[1]. У 1982—1997 гг. працавала выкладчыкам, дацэнтам Мазырскага педінстытута.

У родным Мазыры заснавала музей Палескай культуры. Дзеля гэтага разам са сваімі студэнтамі сабрала там каля 90 экспанатаў. У 1988 годзе была дэлегатам Устаноўчага з'езду партыі БНФ. А з 1989 па 1995 гады была старшынёй БНФ г. Мазыр. У 1990 годзе Ніна Аксёнчык разам з іншымі дэмакратычнымі партыямі арганізавала «Чарнобыльскі шлях» у Маскву, дзе ў Крамлі, разам з Алесем Адамовічам і іншымі, выступіла з рэзкай крытыкай тагачаснага кіраўніцтва Беларусі за ўтойванне фактаў Чарнобыльскай катастрофы. У 1995 годзе выйшла з БНФ і па ініцыятыве мазыран балатавалася ў Вярхоўны Савет Беларусі, але прайграла. Разам з сям'ёй — мужам Уладзімірам Малашчанка і дачкой Раданай — выехала з Беларусі.

З 1998 г. жыве з сям'ёй у Чэхіі. Працуе ў школах Прагі выкладчыцай беларускай, рускай і чэшскай моў.

Remove ads

Творчасць

Першыя творы пачала друкаваць з 1975 года. У тым жа годзе за верш і малюнак на тэму Вялікай Айчыннай вайны, надрукаваныя ў «Піянер Беларусі», стала пераможцам Рэспубліканскага конкурсу юных паэтаў і мастакоў і была ўзнагароджана Ганаровай Граматай ЦК камсамола Беларусі.

Вершы друкаваліся ў калектыўным зборніку «Палескія перазвоны» (Мазыр, 1994), часопісах «Полымя», «Роднае слова» і інш. Аўтар паэтычных зборнікаў «Споведзь арабіны» (1995), «Беларусь на крыжы» (1997). Аўтар шэрагу крытычных артыкулаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1996 года.

Аўтар больш чым 100 карцін — пейзажы Беларусі, нацюрморты, партрэты, абстрактныя фантазіі. У Чэхіі працягвае творчую працу. Мела 3 персанальныя выставы: у Празе (1999, 2004), Усці-над-Лабай (2001) і 2 Міжнародныя выставы — Прага (2005), Усці-над-Лабай (2006), а таксама ўдзельнічае ў групавых выставах пражскіх мастакоў (2005, 2008, 2010).

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

  • Ніна Аксёнчык. Споведзь арабіны. — Мн.: Мастацкая л-ра, 1995.
  • Ніна Аксёнчык. Беларусь на крыжы. — Вільня: «Наша будучыня», 1997.
  • Н.Аксёнчык, Ю. Семяняка. Крыніцы любові (песня). Песенная панорама. — Мн.: «Беларусь», 1988
  • Аўсіюк А. М. Я так люблю. Зборнік вакальна-жанравых твораў / Песьні на вершы беларускіх паэтаў, у тым ліку і на вершы Ніны Аксёнчык: «Беларуская гасьціннасьць», «Прыязджай да Мазыра», «Студэнцтва гады», «Стары сад», «Мроі белых туманаў», «Чарнобыльская Санта-Марыя». — Мазыр, Аддзел культуры МГВК, 1996.
  • Н. Аксёнчык. Зноў жалейкаю горнай… (нізка вершаў) // Роднае слова, 1996, № 4 (юбілейны 100-ты нумар)
  • Н. Аксёнчык. Стары сад… (нізка вершаў) // Роднае слова. 2002, № 3.
  • Н. Аксёнчык /Ніна Рунь/. Птушкі мілыя…(нізка вершаў) // Жырандоля. Літаратурны альманах. Мінск, 2008.
  • Н. Аксёнчык. Нябесная сотня. Я цалую вашы раны. Не — вайне! (нізка вершаў) // Парогі. Культурна-палітычны часопіс для украінцаў у Чэшскай рэспубліцы. Прага, 2014, № 4.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads