Ніна Львоўна Сямізорава
балерына From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніна Львоўна Семізо́рава[2] (нар. 15 кастрычніка 1956, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць) — савецкая ўкраінская і расійская балерына, балетны педагог. Заслужаная артыстка УССР (1977), Народная артыстка РСФСР (1985).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 15 кастрычніка 1956 года ў горадзе Крывы Рог. У 1975 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (педагог Г. М. Кірылава). У 1975—1978 гадах выступала на сцэне Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі. У 1978—2000[3] гадах атыстка балетнай трупы Вялікага тэатра ў Маскве. У 1989 годзе скончыла балетмайстарскі факультэт Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва[3]. У 2000—2008 гадах балетмайстар-рэпетытар тэатра «Крамлёўскі балет», з 2009 года — балетмайстар-рэпетытар балетнай трупы Вялікага тэатра[3]. Пасля завяршэння сцэнічнай кар’еры Ніна Сямізорава з 1996 года[3] выкладае на кафедры харэаграфіі Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва[4][3].
Remove ads
Творчасць
Танец Семізоравай адрозніваецца прыгажосцю ліній, лёгкім кручэннем і скачком, тонкім пачуццём паставы. Сярод яе лепшых партый — Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана) і Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага); ледзі Макбет («Макбет » К. Малчанава , балетмайстар У. В. Васільеў). Гастралявала за мяжой[5].
Узнагароды
- 1-я прэмія і залаты медаль Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Маскве (1977)[2][3][5]
- Заслужаная артыстка УССР (1977)
- Народная артыстка РСФСР (1985)
- Прэмія Маскоўскага камсамола «За высокае выканальніцкае майстэрства і актыўную грамадскую дзейнасць» (1985)[3]
- Прыз «За вялікі ўклад у мастацтва балета ХХ стагоддзя» на Міжнародным фестывалі «Зоркі сусветнага балета» (Данецк, 1999)[3]
- Прыз часопіса «Балет» «Душа танца» ў намінацыі «Мэтр танца» (2007)[3]
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads