Ніна Мікалаеўна Гурына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ніна Мікалаеўна Гурына (руск.: Нина Николаевна Гурина) (17 чэрвеня 1909, Растоў, Яраслаўская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Расія) — 9 верасня 1990, Ленінград, СССР) — савецкі археолаг, доктар гістарычных навук (1961).

Хуткія факты Ніна Мікалаеўна Гурына, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1934 годзе Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. М. Пакроўскага. Працавала ў Кандалакшскім і Петразаводскім краязнаўчых музеях (1931—1932), Эрмітажы (1935—1938). З 1936 года пачала працаваць у Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры СССР.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Ёю выяўлена сотні неалітычных стаянак на Кольскім паўвостраве[2].

Вывучала Краснасельскія крэменездабыўныя шахты ў Ваўкавыскім раёне і іншыя археалагічныя помнікі Беларусі.

Распрацавала методыку пошуку і даследавання шахтаў, дала іх характарыстыку, вызначыла датаванне (XVIIXIII стст. да н.э.) і прыналежнасць да культуры шнуравой керамікі.

У канцы 1950—пачатку 1960-х гадоў першая даследавала больш за 50 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на Панямонні і Падзвінні. Выказала меркаванне, што Беларускае Панямонне, Літва і паўночна-ўсходняя Польшча ў часы мезаліту і неаліту ўваходзілі ў адзіную культурную вобласць, адзначыла асаблівасць мезалітычных прылад працы з паўднёва-заходняй Беларусі і магчымасць існавання там нёманскай культуры.

Remove ads

Працы

Кнігі і брашуры

  • Время, врезанное в камень: Из истории древних лапландцев / Н. Н. Гурина. — Мурманск: Книжное издательство, 1982. — 120 с.: ил.
  • Древние кремнедобывающие шахты на территории СССР / Н. Н. Гурина; Академия наук СССР, Институт археологии. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1976. — 178 с.: ил.
  • История культуры древнего населения Кольского полуострова = The history of the culture of the Kola peninsula ancient population / Н. Н. Гурина; Российская академия наук, Институт истории материальной культуры. — Санкт-Петербург: Центр «Петербургское востоковедение», 1997. — 231, [2] с.: ил. — (Археологические изыскания; 32). — ISBN 5-85803-064-5
  • Мир глазами древнего художника Карелии / Н. Н. Гурина; Академия наук СССР, Институт археологии. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1967. — 39 с., 6 л. ил.
  • Оленеостровский могильник / Н. Н. Гурина; Академия наук СССР, Институт истории материальной культуры; [Вступ. статья В. И. Равдоникаса]. — Москва—Ленинград: Изд-во Академии наук СССР, 1956. — 431 с., 11 л. ил. — (Материалы и исследования по археологии СССР; № 47).

Зноскі

  1. N.N Nina Nikolaevna) Gurina // VIAF ID Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54919'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19832964'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads