Ніна Трафімаўна Вайтовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніна Трафімаўна Вайтовіч (10 ліпеня 1913, Дрыса — 4 сакавіка 1976) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям'і настаўніка. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут у 1937 годзе, дзе ў 1948—1956 гг. загадвала кафедрай беларускай мовы[1]. З 1956 г. — у Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі. Займалася дыялекталогіяй і гісторыяй беларускай мовы.
Навуковая дзейнасць
Аўтар падручніка для 6-га класа «Родная літаратура» (1—16 выд., 1945—1960), сааўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964) і іншых[1].
Бібліяграфія
- Да пытання аб фарміраванні нацыянальнай літаратурнай беларускай мовы. — Мн., 1958
- Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі. — Мн., 1968
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія СССР 1971 года за ўдзел у комплексе прац па беларускай лінгвагеаграфіі[1].
Зноскі
- Войтович Нина Трофимовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 120. — 737 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads