Ніна Уладзіміраўна Кожар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ніна Уладзіміраўна Кожар (нар. 20 красавіка 1952, г. Гродна) — беларускі архітэктар і тэарэтык архітэктуры. Прафесар (2005), доктар архітэктуры (2002, Расія; 2003, Беларусь), доктар тэхнічных навук (2005, Польшча). Член-карэспандэнт Беларускага грамадскага аб'яднання архітэктараў і дзеячаў будаўнічых навук (БААрх) (2004).

Хуткія факты Ніна Уладзіміраўна Кожар, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1974 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі Н. М. Макляцова, Л. М. Рымінскі, В. М. Волчак). Член Саюза архітэктараў з 1988 года.

У 19741975 гадах старэйшы архітэктар аддзела сельскага будаўніцтва Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама; з 1975 года працуе ў Беларускім політэхнічным інстытуце (цяпер БНТУ): старэйшым лабарантам (1975-77), асістэнтам (1977-90), старэйшым выкладчыкам (1990-93), дацэнтам (1993—2003), прафесарам (з 2003); з 2006 года прафесар Чэнстахоўскага тэхнічнага ўніверсітэта (Польшча).

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Звыш 75 навуковых друкаваных прац, апублікаваных у Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы. Сярод іх: манаграфіі «Архітэктурная тэорыя эпохі рамантызму ў Германіі і развіццё заходнееўрапейскага дойлідства канца XVIII — першай паловы XIX стст.»; «Горадабудаўнічае мастацтва Новага часу і горадабудаўнічая тэорыя Італіі, Аўстрыі і Германіі. Матэрыялы Рас. Акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук» (сааўтары Т. Ф. Саварэнская[ru], І. А. Бандарэнка[ru], Д. А. Швідкоўскі[ru]); даведнікі і навучальныя дапаможнікі «Архітэктары. Кароткі біяграфічны слоўнік» (сааўтары І. І. Камарова і інш.); «Рысунак пяром і тушшу» (сааўтар Г. А. Дубавіцкая), «Гісторыя архітэктуры: курс лекцый па дысцыпліне „Гісторыя архітэктуры і горадабудаўніцтва“» (Н. С. Будыка); «Архітэктурная дэталь» (сааўтары В. Ф. Марозаў, А. М. Каласоўская, Г. А. Лаўрэцкі). Метадычныя ўказанні да курсавога праекта па дысцыпліне «Архітэктурнае праектаванне». Аўтар больш як 60 навуковых артыкулаў.

Remove ads

Узнагароды

Лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры ў намінацыі «Лепшы цыкл прац па адзінай тэматыцы» (Гомель, 2003).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads